Караліна Лінк
Караліна Лінк | |
---|---|
ням.: Caroline Link | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1964[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Pauline Link[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, пісьменніца, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды |
Helmut Käutner Prize[d] (2019) Q1415202? (2016) Medal for outstanding service to Bavaria in a united Europe[d] (2008) Bavarian TV Awards[d] (2023) |
IMDb | ID 0512862 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караліна Лінк (ням.: Caroline Link; нар. 2 чэрвеня 1964, Бад-Наўгайм, Гесэн) — нямецкі рэжысёр і сцэнарыст кіно і тэлебачання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Караліна Лінк нарадзілася 2 чэрвеня 1964 года ў горадзе Бад-Наўгайм (Гесэн, ФРГ). Бацьку звалі Юрген, ён быў уладальнікам паба, а пазней — рэстарана. Маці звалі Ільза, яна працавала бухгалтарам ва ўстановах мужа. Караліна апісвае іх як «неінтэлектуальных і немастацкіх людзей». Пасля заканчэння школы «Санкт-Ліяба» год пражыла ў ЗША, дзе працавала няняй; вярнуўшыся ў Нямеччыну, працавала статыстам на здымачнай пляцоўцы і асістэнтам кінааператара (бескарысліва і без указання ў тытрах) пры кінакампаніі Bavaria Film. У 1986—1990 гадах вучылася ў Мюнхенскім універсітэце кіно і тэлебачання. З 1984 года пачала працаваць як рэжысёр (за першыя шэсць гадоў толькі два эпізоды аднаго тэлесерыяла, адзін дакументальны фільм і адзін кароткаметражны, з 1990 года — поўнаметражныя стужкі), з 1988 года — як сцэнарыст.
У 2003 годзе стала сузаснавальніцай Нямецкай кінаакадэміі. З 2006 года — заступнік Фонду здароўя дзяцей. Сябра апякунскай рады арганізацыі «Дзеці за лепшы свет».
Зноскі
- ↑ Caroline Link // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Caroline Link // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119491249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караліна Лінк