Кацярына Гаўрылаўна Арцёменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Гаўрылаўна Арцёменка
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1925(1925-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1998
Месца смерці
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Кацярына Гаўрылаўна Арцёменка (10 кастрычніка 1925, Пяскі-Радзькаўскія, Бароўскі раён, Харкаўская вобласць — 1998) — беларускі майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 1963 года — мастак Магілёўскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. У выстаўках удзельнічала з 1965 года. З’яўлялася заснавальніцай на фабрыцы промыслу саломапляцення. У творчасці пераважалі этнаграфічныя і бытавыя сюжэты («Вяселле», 1970; «Беларускія дзяўчаты», «Ураджай», абедзве 1973; «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь», усе 1974), анімалістычная тэматыка (дэкаратыўна-прыкладныя творы — цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. — у выглядзе жывёл і птушак).

Лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975—77). Творы экспанаваліся на выстаўках у НРБ, СФРЮ. Лепшыя работы знаходзяцца ў НММ РБ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]