Крамёнкі
| ||||||||||||||||||||||
Крамёнкі (руск.: Кремёнки) — горад (з 28.12.2004) у Жукаўскім раёне Калужскай вобласці Расіі, цэнтр гарадскога паселішча «Горад Крамёнкі» Жукаўскага муніцыпальнага раёна.
Насельніцтва — 10 774 чал. (2016). Плошча паселішча — 222,7 гектараў.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Пратвы, пры ўпадзенні ў яе ракі Бароўны, за 32 км ад райцэнтра г. Жукаў, на мяжы з Маскоўскай вобласцю, у непасрэднай блізкасці ад горада Пратвіно.
Ваенна-гістарычны музей, санаторый «Вяцічы», база адпачынку «Курчатавец», музей ім. К. Р. Дашкавой.
Зноскі
- ↑ а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.). Федеральная служба государственной статистики (руск.) (18 жніўня 2023). Праверана 23 жніўня 2023.