Леанід Канстанцінавіч Пугаўка
Леанід Канстанцінавіч Пугаўка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1990 (73 гады) |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі |
Леанід Канстанцінавіч Пугаўка (4 сакавіка 1917, в. Паўлова, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 2 кастрычніка 1990) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе пасля звальнення з ваеннай службы вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў загадчыкам хатай-чытальняй у в. Лучайка Глыбоцкага раёна. У 1947 годзе выбраны старшынёй Лучайскага, а ў 1950 годзе — Узрэцкага сельскіх Саветаў. З 1951 года працаваў старшынёй калгаса «17 Верасня» Глыбоцкага раёна. Леанід Канстанцінавіч так арганізаваў работу калгаса, што ў 1956 годзе хлебаробы атрымалі з кожнага гектара па 21,5 цэнтнераў збожжавых. Гэта была самая высокая ўраджайнасць у Беларусі ў той час.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР» прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, за ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1962 гадоў.
У 1981 годзе выйшаў на пенсію.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Залаты медаль «Серп і Молат»
- Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
- Ордэн Леніна — двойчы
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Славы II і III ступеней
- ордэн Чырвонай Зоркі — двойчы
- ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1958)
- Медаль ВДНГ СССР (5 разоў)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пугаўка Леанід Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 406.
- Пуговка Леонид Константинович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 186.
- Студеный, Л. Есть такой человек / Л. Студеный // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 264—267.
- Асобы
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 1990 годзе
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Славы II ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне