Лемюэль Фрэнсіс Абат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лемюэль Фрэнсіс Абат
англ.: Lemuel Francis Abbot
Фатаграфія
Дата нараджэння 1760[1][2][…] ці каля 1758
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1802(1802-12-05)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт[5]
Уплыў Francis Hayman[d][3][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лемюэль Фрэнсіс Абат (англ.: Lemuel Francis Abbot; каля 1760 года, Лестэршыр — 5 снежня 1802, Лондан) — англійскі партрэтны жывапісец, вядомы сваім партрэтам Гарацыа Нельсана, выстаўленым у рэзідэнцыі англійскага прэм’ер-міністра.

Родам з Лестэршыра. Сын святара. З 1775 года вучань Фрэнсіса Хеймана ў Лондане; вярнуўся да бацькоў у 1776 годзе, калі настаўнік памёр. Працягваў займацца самастойна. У 1780 годзе Абат ажаніўся з Ганнай Марыяй і зноў пасяліўся ў Лондане. Выстаўляўся ў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.

Вядомыя творы — партрэты Купера і Нельсана, партрэты іншых афіцэраў каралеўскага флота і літаратараў XVIII стагоддзя.

Зноскі