Людміла Генадзеўна Русава
Людміла Генадзеўна Русава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 2010 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | перформанс[d] і жывапіс |
Вучоба | |
Член у |
Людміла Русава (11 чэрвеня 1954 — 30 мая 2010) — беларуская мастачка і перформерка. З 1990 года — член Беларускага саюза мастакоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1954 годзе ў пасёлку Дашчанае Архангельскай вобласці, РСФСР.
У 1973 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, затым ў 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-прыкладнога мастацтва.
15 гадоў працавала мастачкай на Барысаўскім камбінаце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Удзельніца творчых аб’яднанняў «Форма» і «Плюраліс».
Работы Людмілы Русавай знаходзяцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея (Мінск, Беларусь), у Мастацкім музеі Цымерл (ЗША, Нью-Джэрсі), у муніцыпалітэце Бона, а таксама прыватных калекцыях у Мінску, Вільнюсе, Рызе, Гданьску, Варшаве, Стакгольме, Берліне і Бостане.
Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1970 — 1980-я гады ў Мінску разам з Ігарам Кашкурэвічам стварыла нефармальную групу мастакоў «Плюраліс»[1].
У 1980—1990 гадах была ўдзельніцай шматлікіх перфарматыўных групавых праектаў. Групавая выстава «Ажыўленне Казіміра» (Мінск, Палац мастацтва, 1989), «Супрэматычнае ўваскрашэнне Казіміра» (Масква, 1990), выставы мастацтва актуальнай пазіцыі «In-formation» (Віцебск, 1994, 1995, 1996), персанальны праект Людмілы Русавай «Т» (Мінск, галерэя «Шостая лінія»[2], 1995).
У 1997 годзе Русава ўдзельнічае ў Тыдні перформансу, прысвечаным рэжысёру і рэфарматару сцэны Антанену Арто (Мінск, галерэя «Шостая лінія»[3]).
З 1999 года ў Мінску удзельнічала ў міжнародным фестывалі перформансу «Navinki».
У 2000 годзе выпусціла кнігу «Наскрозь». У яе ўвайшлі тэксты 1994—1999 гадоў, якія складаюць цэласны, структураваны аўтарскі тэкст, а таксама графічныя працы «Муміфікаваны знак», што неаднаразова дэманстраваліся раней на выставах у Беларусі і за мяжой.
У гэтым жа годзе зрабіла «фотапраект як фотаперформанс» разам з Сяргеям Ждановічам — «Гульня ў лялькі»[4].
У 2003 годзе ў галерэі «NOVA» праходзіў сінтэтычны праект Людмілы Русавай «Месца танцаў-2003»[5].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- https://secondaryarchive.org/artists/ludmila-rusova/
- https://kalektar.org/be/names/oliI9gIUhEVeJhAV4gMH Архівавана 9 сакавіка 2023.
- https://genderlibrary.wordpress.com/2015/02/10/%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%BC%D1%96%D0%BB%D0%B0-%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%B6%D1%8B%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%91-%D1%8F%D0%BA-%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%84%D1%8D%D1%81%D1%82-%D0%B2%D0%BE%D0%BB/
- https://bis.nlb.by/by/documents/137941
- https://plakat.unid.by/avtory/rusava-l-g Архівавана 9 сакавіка 2023.
- https://makeout.space/2015/01/25/zyavsya-albom-pra-hrosnuyu-mac-belaruskaga-akcyyanzmu-lyudmlu-rusavu.html
- http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=589&mode=print
- https://partisanmag.by/?p=10917
- https://partisanmag.by/?p=9374
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі