Перайсці да зместу

Ліберыйскі долар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліберыйскі долар
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 LRD
Сімвалы Lib$ і L$
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Liberia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліберы́йскі дола́р (код ISO 4217: LRD) — афіцыйная валюта Ліберыі з 1847 да 1907 года і з 1943 года да нашых дзён. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна вызначаецца знакам «$», ці «L$» каб адрозніць ад іншых доларавых валют.

Першы долар[правіць | правіць зыходнік]

Першы ліберыйскі долар быў уведзены ў абарачэнне ў 1847 годзе. Ён замяніў долар ЗША і знаходзіўся ў абарачэнні да 1907 года, калі быў заменены Брытанскім Заходнеафрыканскім фунтам.

Другі долар[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканская валюта замяніла Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт у Ліберыі ў 1935 годзе. Пачынаючы з 1937 года Ліберыя чаканіла ўласныя манеты, якія існавалі паралельна з амерыканскім доларам. У 1943 годзе ліберыйскі долар быў зноў уведзены ў абарачэнне, стаўшыся нацыянальнай валютай. Пасля выбараў Чарльза Тэйлара ў 1997 годзе, была выпушчаная новая серыя банкнот.