Лідская вуліца (Мінск)
Лідская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | каля 1,2 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Каменная Горка |
Назва ў гонар | Ліда |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар 685-годдзя старажытнага беларускага горада Ліда.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Калеснікава, ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца перакрыжаваннем з Каменнагорскай вуліцай. Таксама перасякаецца з Нёманскай вуліцай. Ідзе паралельна Казіміраўскай вуліцы. Заканчваецца за 250 метраў ад МКАД.
Арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Царква ў гонар Мікалая Японскага
- Яслі-сад №385
Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на Нёманскай вуліцы ёсць прыпынак «Лідская», на якім спыняецца шэраг аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лідская вуліца (Мінск)