Лізавета Тараканава
Князёўна Тараканава | |
---|---|
К. Д. Флавіцкі. «Князёўна Тараканава», 1864, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя | |
Імя пры нараджэнні | невядома |
Род дзейнасці | pretender, авантурыст |
Дата нараджэння | паміж 1745 і 1753 |
Месца нараджэння | невядома |
Дата смерці | 15 (26) снежня 1775 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лізавета Тарака́нава[1] (руск.: Елизавета Тараканова, каля 1745 — 1775) — авантурыстка-самазванка, якая выдавала сябе за дачку імператрыцы Лізаветы Пятроўны, абвясціла сябе прэтэндэнткай на рускі пасад. Вядомая пад імёнамі Франк Шаль Трэмуйль, Алі Эметэ, прынцэса Уладзмірская, княгіня Пінеберг, Зялінская і іншымі[1].
Арыштавана ў Італіі і дастаўлена ў Расію. У 1775 годзе заключана ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе памерла ад сухотаў. Паданне аб згубе Тараканавай падчас наваднення (сюжэт карціны К. Д. Флавіцкага, 1864) не адпавядае рэчаіснасці.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тараканава Лізавета // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тарака́нова Елизавета // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 272—273. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лізавета Тараканава