З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Лімбург.
Лімбург — адна з дзесяці правінцый Бельгіі і адна з пяці фламандскіх правінцый. Мяжуе з правінцыяй Антверпен, Фламандскім Брабантам, правінцыяй Льеж і Нідэрландамі. Сталіца — горад Хаселт. Складаецца з 44 камун, 2 з іх — эксклаў Вурэн і малюсенькі Херстапэ маюць моўныя ільготы для франкафонаў.
- Плошча: 2422 км²
- Самы высокі пункт: пасёлак Вурэн, 287,5 метраў над узроўнем мора (вышэйшы пункт Фландрыі)
- Найважнейшыя рэкі: Маас, Дэмер, Екер, Домел.
- Насельніцтва: 809 942 (па стане на 1 студзеня 2005)