Перайсці да зместу

Лінеатус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лінеатус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aplocheilus lineatus Valenciennes, 1846

Ахоўны статус

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165709
NCBI  52580

Лінеатус[1] (Aplocheilus lineatus) — рыба атрада карпазубых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 10 см, самцы драбнейшыя за самак. Цела самцоў найчасцей жаўтавата-карычневае з роўнымі радамі бліскучых залаціста-зялёных кропак па баках і чырвонымі кропкамі спераду. Вочы ярка-зялёныя. Анальны і спінны плаўнікі з залацістымі кропкамі і разводамі, акаймаваны чырвонай паласой, грудны і брушны жоўтыя. Самкі афарбаваны меней выразна, каля асновы спіннога плаўніка маюць зялёную пляму.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Водзіцца ў невялікіх застойных вадаёмах Шры-Ланкі і ўсходняга ўзбярэжжа Індыі. У Еўропу завезены ў пачатку ХХ ст., вядомы як акварыумная рыба.

Гадоўля ў акварыумах[правіць | правіць зыходнік]

Гадуюць у вялікіх акварыумах з раслінамі, якія плаваюць на паверхні. Акварыумы закрываюць зверху шклом, бо рыбы добра скачуць.

Зноскі

  1. Азіяцкія шчупачкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 50

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]