Перайсці да зместу

Ліпучка вожыкападобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпучка вожыкападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lappula squarrosa Dumort., 1827

Сінонімы
Lappula myosotis Moench — Ліпучка звычайная[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503330
NCBI  203740
EOL  487155
IPNI  117629-1
TPL  kew-2342864

Ліпу́чка вожыкападобная[4][5] (Lappula squarrosa) — від кветкавых раслін роду Ліпучка (Lappula) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта аднагадовая травяністая расліна мае прамое сцябло, з якога часта тырчаць доўгія адагнутыя галінкі, формы якіх адрозніваюцца ў розных рэгіёнах і кліматычных умовах. Расліна можа дасягнуць метра ў вышыню. Сцёблы пакрытыя лінейным або авальным лісцем даўжынёй да 5 сантыметраў і пакрытым бялёсымі валасінкамі. Травастой вылучае пах, які, як правіла, лічыцца непрыемным[6]. У суквецці доўгія, пакрытыя лісцем гронкі маленькіх кветак на канцах галін. Кожная кветка ад 2 да 4 мм шырынёй з пяціпялёсткавым светла-блакітным венчыкам. Часам сустракаюцца расліны з белымі кветкамі.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Плод уяўляе сабой кластар з чатырох арэшкаў, якія пакрытыя кручкаватымі шыпікамі. Насенне рассейваецца, калі калючкі чапляюцца на поўсць жывёл ці чалавечае адзенне, і калі яны перамяшчаюцца з дапамогай ветру[6].

Экалогія і арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Еўропе і Азіі, дзе расліна шырока распаўсюджана, від таксама інтрадуцыраваны ў большай частцы Паўночнай Амерыкі і Афрыкі[7]. Добра вядомы, як шкоднае пустазелле ў месцах, дзе натуралізаваўся, а таксама ў многіх раёнах натуральнага арэалу.

Гэта расліна лёгка расце ў шырокім дыяпазоне асяроддзяў пражывання, у тым ліку на сельскагаспадарчых угоддзях, дарогах, жвіравых падушках, і камяністых пустках. Яна цвіце на выбітых жывёламі пашах[6][7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 1999.
  5. ЭПБ 1984.
  6. а б в Non-native Plant Species of Alaska: European Stickseed
  7. а б Interactive Agricultural Ecological Atlas of Russia and Neighboring Countries

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]