Майк Маерс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майк Маерс
Імя пры нараджэнні англ.: Michael John Myers
Род дзейнасці сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, акцёр агучвання, кінарэжысёр, аўтар песень, спявак, комік
Дата нараджэння 25 мая 1963(1963-05-25)[1][2] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Eric Myers[d]
Маці Alice Myers[d]
Жонка Kelly Tisdale[d] і Robin Ruzan[d]
Дзеці Spike Myers[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Джон «Майк» Маерс (англ.: Michael John «Mike» Myers; нар. 25 мая 1963, Скарбара, Антарыа, Канада) — канадскі акцёр, комік, сцэнарыст і прадзюсер фільмаў. Найбольш вядомы ролямі Уэйна Кэмпбэла ў фільме «Свет Уэйна» і Остына Паўэрса і Доктара Зло ў трылогіі «Остын Паўэрс», а таксама як голас Шрэка ў аднайменнай серыі мультфільмаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Маерса з Ліверпуля, Англія. У яго англійскія, шатландскія і ірландскія карані. Ва ўзросце 9 гадоў Маерс упершыню зняўся ў рэкламе. У 1982 годзе скончыў сярэднюю школу Stephen Leacock High School і ўладкаваўся ў камедыйную трупу ў Таронта.

У пачатку 1980-х гадоў Мерс часта з’яўляўся з рознымі ролямі (у тым ліку ў ролі Уэйна Кэмпбела) на гарадскім тэлебачанні Таронта ў альтэрнатыўным відэа-шоў «Гарадскія межы». У 1985 годзе ён быў адным з кіроўных акцёраў Камедыйнай крамы ў Лондане. На наступны год ён удзельнічаў у брытанскай дзіцячай тэлеперадачы Wide Awake Club, парадыруючы само гэтае шоў сваім уласным Sound Asleep Club.

Маерс быў добра вядомым удзельнікам тэлешоу на NBC «Суботнім вечарам у прамым эфіры» з 1989 па 1995 год. У 1992 годзе яго персанаж Уэйн Кэмпбел з’явіўся на вялікім экране ў поўнаметражнай кінастужцы «Свет Уэйна», якая стала адным з самых паспяховых фільмаў года. На наступны год рушыў услед менш паспяховы працяг.

У 1997 годзе Маерс прадставіў (у тым ліку як прадзюсер) Остына Паўэрса ў фільме «Остын Паўэрс: Міжнародны чалавек-загадка». Маерс апроч галоўнай ролі сыграў таксама некалькі другарадных персанажаў. У 1999 годзе ён зняўся ў сваёй першай некамедыйнай ролі ў фільме «Студыя 54», дзе ён граў гаспадара «Студыі 54», вядомай нью-ёркскай дыскатэкі 1970-х. Фільм быў даволі паспяховым, а гульня Майерса атрымала высокія адзнакі. Пазней Маерс спарадыраваў гэты клуб «Студыяй 69» у фільме 2002 года «Остын Паўэрс: Голдмембер».

Роля Шрэка патрапіла да Майка Маерса дзякуючы збегу абставінаў: першапачаткова яе павінен быў дубляваць Крыс Фарлі, але ў снежні 1997 года ён памёр, і стваральнікі «Шрэка» звярнуліся да Маерса.

У складзе гурта Ming Tea Маерс удзельнічаў у запісе некалькіх песень для сваіх фільмаў пра Остына Паўэрса.

У 2009 годзе Майк Майерс атрымаў антыпрэмію «Залатая маліна» за горшую мужчынскую ролю ў фільме «Секс-гуру».

У 2018 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі ў карціне «Багемская рапсодыя».

Зноскі

  1. Mike Myers // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mike Myers // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.