Перайсці да зместу

Марыенплац (Мюнхен)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыенплац
ням.: Marienplatz
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Населены пункт Мюнхен
Назва ў гонар Марыя, маці Ісуса
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыенплац (ням.: Marienplatz) — цэнтральная плошча Мюнхена, цэнтр пешаходнай зоны і адна з галоўных славутасцяў цэнтра горада.

На плошчы размешчаны Мюнхенскія ратушы — Новая і Старая, адсюль пачынаецца Каўфінгерштрасэ з мноствам крам. У раёне Марыенплац таксама знаходзяцца гістарычны рынак Віктуаліенмаркт, самы вялікі мюнхенскі сабор Фраўэнкірхэ і многія іншыя славутасці.

Пад плошчай знаходзіцца буйная вузлавая станцыя мюнхенскага грамадскага транспарту: тут перасякаюцца лініі U3 і U6 мюнхенскага метро з цэнтральнай лініяй мюнхенскай гарадской электрычкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]