Масіма Д’Алема

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масіма д’Алема
Massimo D’Alema
Масіма д’Алема
Масіма д’Алема
Сцяг76-ы Старшыня Савета міністраў Італіі
21 кастрычніка 1998 — 25 красавіка 2000
Папярэднік Рамана Продзі
Пераемнік Джуліяна Амата
Сцяг Міністр замежных спраў Італіі
17 мая 2006 — 8 мая 2008
Кіраўнік урада Рамана Продзі
Папярэднік Джанфранка Фіні
Пераемнік Франка Фраціні

Нараджэнне 20 красавіка 1949(1949-04-20) (75 гадоў)
Рым, Італія
Імя пры нараджэнні італ.: Massimo D'Alema
Бацька Giuseppe D'Alema[d]
Жонка Лінда Джува
Дзеці дачка: Джулія
сын: Франчэска
Веравызнанне каталіцтва
Партыя Дэмакратычная партыя
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Сайт massimodalema.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́сіма д'Алема (італ.: Massimo D’Alema, нар. 20 красавіка, 1949, Рым, Італія[1]) — італьянскі палітык, былы 77-ы Старшыня Савета міністраў Італіі (1998—2000), былы міністр замежных спраў ва ўрадзе Рамана Продзі (2006—2008), вядомы журналіст, узначальваў нацыянальны сакратарыят Дэмакратычнай партыі левых сіл (італ.: Partito democratico della Sinistra), быў кіраўніком Партыі «Левыя дэмакраты», першы кіраўнік урада Італіі, якія з'яўляўся членам Італьянскай камуністычнай партыі. Цяпер уваходзіць у Дэмакратычную партыю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і камуніста Джузэпэ д'Алема, у 1975 годзе стаў сакратаром Федэрацыі італьянскай камуністычнай моладзі. У 1986—1989 гадах быў рэдактарам газеты «Уніта», афіцыйнага органа ІКП. У 1991 годзе пры пераўтварэнні ІКП у Партыю дэмакратычных левых сіл выступаў за сацыял-дэмакратычную пераарыентацыю партыі. У 1998 годзе як лідар кааліцыі «Аліўкавае дрэва» стаў пераемнікам Рамана Продзі на пасадзе прэм'ер-міністра Італіі. У 1999 годзе падтрымаў бамбардзіроўкі Югаславіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Massimo D'Alema (англ.)(недаступная спасылка). — biografia. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2008.
  2. A D'Alema la Legion d'onore Sa rispettare gli avversari (італ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Massimo D'Alema (італ.). — Персанальны сайт. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 6 лістапада 2008.