Мыс Дзяжнёва — крайні ўсходні пункт Чукоцкага паўвострава і, адпаведна, крайні ўсходні мацерыковы пункт Расіі і ўсёй Еўразіі. Ізаляваны плоскавяршынны горны масіў вышынёй да 741 м, які стромка абрываецца да мора. Знаходзіцца ў Берынгавым праліве, які злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Ад мыса Дзяжнёва да мыса Прынца Уэльскага (Аляска) — крайняга заходняга мацерыковага пункта Паўночнай Амерыкі — 86 км, а да касы, што размешчана побач, менш 82 км.