Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя
Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя | |
---|---|
ІАТА: SZY — ІКАА: EPSY | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Дата адкрыцця | 20 студзеня 2016 |
Вышыня НУМ | 141 м |
Сайт | airport.szczytno.pl |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 121 300 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя (польск.: Port lotniczy Olsztyn-Mazury, (IATA: SZY, ICAO: EPSY)), да 2016 года вядомы як Міжнародны аэрапорт Шчытна-Шыманы (польск.: Port lotniczy Szczytno-Szamany) — аэрапорт размешчаны ў горадзе Шыманы, больш за 10 км ад Шчытна і каля 56 км на ад Ольштына, адміністрацыйнага цэнтра Варміньска-Мазурскага ваяводства.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Аэрапорт быў пабудаваны ў 1950-х гадах для ваенных мэтаў. Аб’ект размяшчаны блізу разведвальнага навучальнага цэнтра Старэ-Кейкуты. У 1996 годзе аэрапорт страціў ваеннае прызначэнне і быў перададзены ў грамадзянскае выкарыстанне . Паветраную гавань атрымала польская авіякампанія Mazury-Szczytno, якая планавала пераўтварыць яго ў грамадзянскі аэрапорт. З 1996 па 2003 год у летнія месяцы паветраная гавань штотыдзень абслугоўвала рэйсы ў Варшаву і гарады Германіі. Кампанія спыніла сваё існаванне ў 2004 годзе з-за банкруцтва. Пасля ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта выкарыстоўвалася для розных мэтаў. У студзені 2016 года аэрадром аднавіў палёты.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Аэрапорт мае УПП даўжынёй 2500 метраў і шырынёй 60 метраў. Аб’ект размешчаны на 59 км на поўдзень ад Ольштына ля адміністрацыйнай мяжы з Мазавецкім ваяводствам. Таксама непадалёк размяшчаюцца гарады Млава, Цяханаў, Астралэнка. Для палягчэння пад’езда дзейнічае чыгуначная лінія да аэрапорта, адкрытая 20 студзеня 2016 года. Праезд у цэнтр Ольштына займае 53 хвіліны[1].
Авіялініі[правіць | правіць зыходнік]
Авіякампанія | Пункты прызначэння |
---|---|
Bulgarian Air Charter | Летнія: Бургас[2] |
LOT | Летнія: Кракаў[3], Львоў[3] |
Ryanair | Кёльн-Бон (з 7 лістапада 2019 года)[4], Лондан[5] |
Wizz Air | Брэмен (з 27 кастрычніка 2019 года) [6], Дортмунд[7], Лутан |
Турма ЦРУ[правіць | правіць зыходнік]
Аэрапорт прыцягнуў увагу прэсы ў 2005 годзе, у сувязі з так званымі «сакрэтнымі турмамі ЦРУ». Падазраваныя ў тэрарызме таемна дастаўляліся ў гавань, дзе іх катавалі супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў, парушчаючы законы Польшчы. Як паказваюць звесткі аб палётах, аэрапорт выкарыстоўваўся як перавалачная база амерыканкімі самалётамі, якія ляталі з Кабула ў Гуантанама.
У лістападзе 2006 года Еўрапейскі парламент стварыў камісію для даследавання лётных запісаў 11 асаблівых рэйсаў, якія праходзілі праз аэрапорт Шыманы[8]. Як высветлілася, у 2002 і 2003 гадах рэйсы авіякампаніі Gulfstream, якія праходзілі пад грамадзянскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, абмінулі праходжанне мытнага надгляду. Афіцыйным прадстаўнікам аэрапорта прама было забаронена набліжацца да невядомых самалётаў і транспартных сродкаў з ваеннымі рэгістрацыйнымі знакамі з базы Старэ-Кейкуты, якія кожны раз чакалі прыбыцця гэтых самалётаў.
У чэрвені 2008 года газета New York Times са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў ЦРУ апублікавала артыкул, згодна з якім вядомы пакістанскі тэрарыст Халід Шэйх Махамед быў змешчаны ў сакрэтнае памяшканне блізу польскага аэрапорта Шыманы, дзе яго катавалі, пакуль баявік не пачаў супрацоўнічаць з амерыканцамі[9].
У лютым 2010 года шэраг афіцыйных асоб Польшчы пацвердзіў, што як мінімум шэсць самалётаў ЦРУ праходзілі праз Шыманы ў 2003 годзе[10].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Rusza pociąg do lotniska Szymany. Z Olsztyna w 53 minuty. Za długo? - Rynek Infrastruktury: Porty, Stocznie, Lotnisko, Porty lotnicze, Autostrada, Obwodnica, Energetyka, Ciepł... . Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016.
- ↑ Airport schedule(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Wrócił LOT z Szyman do Krakowa, wraca też do Lwowa . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ Ryanair: Krócej z Olsztyna do Kolonii. Ryanair otwiera nowe połączenie . Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ Ryanair: New London Stansted Route To Olsztyn Mazury . Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2016. Праверана 6 чэрвеня 2016.
- ↑ WIZZ AIR OTWIERA NOWE POŁĄCZENIE LOTNICZE - OLSZTYN-MAZURY – BREMA .(недаступная спасылка)
- ↑ Airport schedule . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ Brian Knowlton, «Report Rejects European Denial Of C.I.A. Prisons», New York Times, November 29, 2006.
- ↑ Inside a 9/11 Mastermind’s Interrogation . Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018.
- ↑ Ian Treynor. Poland admits role in CIA rendition programme . Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Официальный сайт Международного аэропорта Щитно-Шиманы (польск.) (англ.)
- Программа реконструкции аэропорта Архівавана 2 красавіка 2016.
- Інфармацыя пра аэрапорт EPSY з сайта World Aero Data.
- Спутниковое фото Google Maps
- Фото на Airliners.net