Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Дамашкевіч)
Мікалай Дамашкевіч
Сцяг Кіраўнік справамі прэзідэнта Сцяг
11 студзеня 2008 — 4 снежня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксандр Кулічкоў
Пераемнік Мікалай Корбут
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
2 снежня 1998 — 7 чэрвеня 2007
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Пётр Пётух
Пераемнік Леанід Крупец
Сцяг Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Сцяг
6 снежня 1996 — 2 снежня 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 1949
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Мікала́й Фё́даравіч Дамашке́віч (1949, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).

Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам ў Жыткавіцкім СМУ меліярацыі Гомельскай вобласці, працаваў галоўным механікам ПМК-86 трэста «Мазырьсельбуд». Затым перайшоў на камсамольскую працу. Займаў шэраг кіруючых пастоў ў органах дзяржаўнай улады.

Быў начальнікам Службы кантролю прэзідэнта Беларусі, старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (19951998).[1][2]

З 2 снежня 1998 года прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама.[2] 7 чэрвеня 2007 года вызвалены ад пасады.[3]

11 студзеня 2008 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі.[4] 4 снежня 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады кіраўніка спраў прэзідэнта ў сувязі з пераводам на іншую працу.[5]

30 верасня 2010 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці,[6] 15 верасня 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку.[7]

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь2000 года).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1996 г. № 517 «Аб прызначэнні М. Ф. Дамашкевіча Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1998 г. № 574 «Аб прызначэнні М. Ф. Дамашкевіча старшынёй Мінскага аблвыканкама» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. № 258 «Аб вызваленні М. Ф. Дамашкевіча ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама» (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 2008 г. № 15 «О Н. Ф. Домашкевиче»
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 589 «Аб вызваленні М. Ф. Дамашкевіча ад пасады Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (руск.)Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. Дамашкевіч - памочнік прэзідэнта і іншыя кадравыя прызначэння (руск.). http://naviny.by.
  7. Мікалай Дамашкевіч вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта (руск.). http://naviny.by.
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2000 г. № 2 "Аб узнагароджанні М. Ф. Дамашкевіча медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]