Раман Навумавіч Мачульскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Навумавіч Мачульскі
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
студзень 1954 — сакавік 1959
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Мірон Крыштафовіч
Пераемнік Васіль Луцкін
Сцяг Першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП Беларусі
1950 — студзень 1954
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Пётр Цецюшаў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
20 ліпеня 1944 — 1948
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Фёдар Сіляеў
Пераемнік Мікіта Парашчанка

Нараджэнне 30 лістапада 1903(1903-11-30)
Смерць 26 красавіка 1990(1990-04-26) (86 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Савецкі партызанскі рух
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Рама́н Наву́мавіч Мачу́льскі (30 лістапада 1903 — 25 красавіка 1990) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1937 года на партыйнай рабоце ў Грэску, Чэрвені, Плешчаніцах (Мінская вобласць).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці.

Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай рабоце. У 1944—1948 гады — старшыня Мінскага аблвыканкама, з 1950 года першы сакратар Пінскага абкама КП(б)Б, у 1954—1959 гады — старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Член ЦК КПБ у 1949—1960 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах. Намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Заслужаны работнік культуры БССР (1980)

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг «Вечный огонь» (1965), «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Люди высокого долга» (1975), «На огненной земле» (1983).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Мінску імя Р. Н. Мачульскага носіць сярэдняя школа № 104, яго імем названа вуліца, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[2]. Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
  2. Герой Советского Союза Роман Наумович Мачульский (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мачу́льскі Раман Навумавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 472. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 235. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. (руск.)
  • Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. — Минск. «Беларусь». 1984. (руск.)
  • Высшее партизанское командование Белоруссии 1941—1944. — Минск, 2009. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]