Мікалай Фёдаравіч Гамалея
Мікалай Фёдаравіч Гамалея | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (17) лютага 1859 ці 1859[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1949 ці 1949[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q123053083? |
Род дзейнасці | урач, біёлаг, вірусолаг, эпідэміёлаг |
Навуковая сфера | мікрабіялогія, эпідэміялогія, медыцына, вірусалогія |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Новарасійскі ўніверсітэт Пецярбургская ваенна-медыцынская акадэмія |
Навуковы кіраўнік | Луі Пастэр |
Вядомы як | унёс значны тэарэтычны і практычны ўклад у вырашэнне праблем імунітэту, распрацаваў вучэння аб дэзінфекцыі і сістэмы яе практычнага прымянення |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Фёдаравіч Гамалея (17 лютага 1859(5 лютага 1859), Адэса — 29 сакавіка 1949, Масква) — савецкі ўрач, мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, ганаровы член АН СССР (з 1940), акадэмік АМН СССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мікалай Гамалея нарадзіўся ў 1859 годзе ў Адэсе, якая ў той час з’яўлялася часткай Расійскай імперыі. Скончыў Новарасійскі ўніверсітэт у Адэсе (цяпер Адэскі ўніверсітэт) у 1880 годзе і Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію (цяпер Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава) у 1883 годзе. Пазней ён стаў паважаным урачом бальніцы ў роднай Адэсе.
Мікалай Гамалея працаваў у лабараторыі Луі Пастэра ў Францыі ў 1886 годзе. Следуючы прыкладу Пастэра пасля свайго вяртання, ён далучыўся да Ільі Мечнікава ў арганізацыі Адэскай бактэрыялагічнай станцыі для вывучэння прышчэпкі супраць шаленства і для даследаванняў барацьбы супраць чумы буйной рагатай жывёлы і халеры, дзе дыягнаставаў макроту пры сухотах і падрыхтаваў вакцыну супраць сібірскай язвы[2]. Адэскі бактэрыялагічны інстытут стаў першай у Расіі бактэрыялагічнай станцыяй назіранняў.
Нягледзячы на дрэнныя ўмовы і невялікі штат супрацоўнікаў, навукоўцы змаглі дамагчыся поспеху ў высвятленні ўмоў, пры якіх прышчэпка супраць шаленства была найбольш эфектыўнай.[2] Прапанова Мікалая Гамалеі выкарыстоўваць забітых бактэрый пры прышчэпцы супраць халеры пазней была паспяхова прыменена ў шырокім маштабе.[2] Падобныя станцыі былі неўзабаве заснаваны ў Кіеве (1886), Екацерынаслаўе (1897) і Чарнігаве (1897).[3]
Пасля абароны дысертацыі ў 1892 годзе па этыялогіі халеры (апублікавана ў 1893 годзе), М. Ф. Гамалея займаў пасаду дырэктара Адэскага бактэрыялагічнага інстытута ў 1896—1908 гадах. Зрабіўшы даклад пра лізіс бактэрый Bacillus anthracis у 1898 годзе, Гамалея стаў першаадкрывальнікам антыцел, якія знішчаюць бактэрый, вядомыя як bacteriolysins[4].
Гамалея пачаў грамадскую кампанію па знішчэнню пацукоў, каб змагацца з чумой у Адэсе і на поўдні Расіі, і ўказаў на вош у якасці носьбіта тыфу.[5] У 1910—1913 гадах Гамалея рэдагаваў часопіс «Гігіена і санітарыя».[4]
У апошніх сваіх працах, у ліку якіх арганізацыя паставак і размеркавання прышчэпак супраць воспы для Чырвонай Арміі, М. Ф. Гамалея зрабіў крок да магчымай ліквідацыі воспы ў СССР.[6]
Гамалея памёр у Маскве ў 1949 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Два ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі
- Сталінская прэмія другой ступені (1943) за шматгадовыя выдатныя работы ў галіне навукі і тэхнікі
Навуковая спадчына[правіць | правіць зыходнік]
Мікалай Фёдаравіч Гамалея — аўтар больш за 300 навуковых прац, значная частка якіх прысвечана праблематыцы шаленства і халеры.
У 1954—1956 гадах было выдадзена шасцітомны збор навуковых прац М. Ф. Гамалеі.
Стваральнік і актыўны папулярызатар так званага інтэнсіўнага метаду прышчэпкі — ён распрацаваў і ўжыў на практыцы план мерапрыемстваў па барацьбе з эпідэміямі на месцах. На практыцы актыўна змагаўся з эпідэміямі чумы ў Адэсе, халеры на Данбасе, у Закаўказзе і ў Паволжы, сыпнога тыфу ў Санкт-Пецярбургу.
У 1888 годзе Гамалея адкрыў халерападобны птушыны вібрыён (мечнікаўскі вібрыён) — ўзбуджальніка халерападобнага захворвання птушак і зрабіў процівахалерную вакцыну. У 1894—1896 гадах Гамалея апісаў з’яву так званага гетэрамарфізму бактэрый. М.Гамалея ўпершыню прапанаваў палажэнне аб існаванні схаваных формаў інфекцыі. Яшчэ ў 1899 годзе вучоны выказаў меркаванне аб «нябачных мікробах» — узбуджальнікаў раку. Віруснай тэорыі раку ён прытрымліваўся да канца свайго жыцця.
М. Ф. Гамалея адным з першых вызначыў эпідэміялагічнае значэнне дэзынфекцыйных мерапрыемстваў у барацьбе з халерай і дэратызацыйных — у барацьбе з чумой. Грунтуючыся на вопыце барацьбы з паразітарнымі тыфамі ў начлежках дамах Пецярбурга, ён упершыню паказаў вядучую ролю дэзынсекцыйных мерапрыемстваў у барацьбе з вашывасцю пры гэтых інфекцыях, вывучаў дзеянне некаторых дэзынфекцыйных сродкаў і іх эфектыўнасць. Для яго ўжо ў той час стала яснай роля мух у перадачы кішачных інфекцый і неабходнасць узмоцненай барацьбы з імі. Ён таксама паказаў ролю грызуноў у распаўсюджванні чумы і неабходнасць абавязковага вынішчэння іх ва ўсіх выпадках.
Зноскі
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ а б в Zalkind, Semyon (2001). Ilya Mechnikov: His Life and Work. Honolulu, Hawaii: University Press of the Pacific. pp. 96-98. ISBN 978-0-89875-622-7.
- ↑ Melikishvili, Alexander (2006). «Genesis of the Anti-Plague System: The Tsarist Period». Critical Reviews in Microbiology 32, pp. 19-31. ISSN 1040-841X.
- ↑ а б Melikishvili, Alexander (2008). «Annex: Biosketches of Scientists and Other Public Figures Who Played Important Roles in the Evolution of Tsarist Russia’s Anti-Plague System». In Sonia Ben Ouagrham-Gormley, Alexander Melikishvili, and Raymond A. Zilinskas, The Soviet Anti-Plague System, James Martin Center for Nonproliferation Studies. Retrieved 26 February 2011.
- ↑ Podolsky, Edward (1972). Red Miracle: The Story of Soviet Medicine. New York: Beechhurst Press. p. 222. ISBN 0-8369-2818-0.
- ↑ Podolsky, Edward (1972). Red Miracle: The Story of Soviet Medicine. New York: Beechhurst Press. p. 224. ISBN 0-8369-2818-0.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Абліцов В. «Галактика „Україна“. Українська діаспора: видатні постаті». — К.: КИТ, 2007. — С. 436
- Мікалай Фёдаравіч Гамалея — артыкул у БСЭ(недаступная спасылка)
- Калита В. Династии врачей и учёных Гамалеев — 420 лет. Хроника жизни трёх поколений // Здоров’я України. — № 9. — май 2006 (Праверана 17 мая 2009)
- Миленушкин Ю. И. Н. Ф. Гамалея. — М., 1967
- Сарбей В. Г. Гамалія Микола Федорович // ст. у Енциклопедія історії України. Том 2. — К.: «Наукова думка», 2004. — С. 47
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія М. Ф. Гамалеі Архівавана 5 ліпеня 2008. на сайце Расійскага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі (Праверана 17 мая 2009) (руск.)
- Россиянов К. О. Мікалай Фёдаравіч Гамалея // Сайт Расійскай акадэміі навук (руск.)
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Дактары медыцыны
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мікрабіёлагі СССР
- Эпідэміёлагі СССР
- Постаці савецкай вірусалогіі
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Ганаровыя члены АН СССР
- Акадэмікі АМН СССР
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Постаці расійскай вірусалогіі
- Эпідэміёлагі Расіі
- Мікрабіёлагі Расіі
- Медыкі Расійскай імперыі
- Эпідэміёлагі Расійскай імперыі
- Вірусолагі Расійскай імперыі