Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі
Дата нараджэння 1 (12) ліпеня 1750 ці 1750[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 (24) сакавіка 1827 ці 12 сакавіка 1827(1827-03-12)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q4275294?
Дзеці Yakov Ozeretskovsky[d][3]
Род дзейнасці географ, біёлаг
Навуковая сфера прыродазнаўства[d], этнаграфія, статыстыка і батаніка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Іванавіч Ляпёхін[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі (руск.: Никола́й Я́ковлевич Озерецко́вский; 1750 — 12.03.1827) — рускі вучоны-натураліст і падарожнік, які працаваў на Беларусі (сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт, насельніцтва, прыроду, склаў гербарый раслін Віцебскай губерні і заалагічныя калекцыі), акадэмік Пецярбургскай АН.

Вялікае значэнне для навукі мелі падарожжы і даследаванні Азярэцкоўскім Анежскага (1785) і Ладажскага (1812) азёр, возера Ільмень (1805), вярхоўяў Волгі, азёры Селігер (1814). З Азярэцкоўскага адлічваецца храналогія археалагічнага вывучэння Наўгародскай акругі. У 1814 годзе Азярэцкоўскі ўстанавіў месца вытоку Волгі.

Азярэцкоўскі сабраў шырокі прыродазнаўчы, этнаграфічны і статыстычны матэрыял. Апублікаваў каля ста навуковых прац па батаніцы, заалогіі, геаграфіі, медыцыне, рускай мове і пісьменстве. З’яўляўся рэдактарам перыядычных выданняў — «Збор твораў, выбраных з месяцаслова», «Перыядычныя творы аб поспехах народнай асветы» і іншых. Выкладаў натуральную гісторыю ў Акадэмічнай гімназіі, рускую мову і славеснасць у Сухапутным шляхецкім корпусе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]