Надзя Мурад
Надзя Мурад | |
---|---|
араб. نادية مراد | |
Род дзейнасці | выкладчык, актывіст, палітычны актывіст |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | езідызм[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | nadiasinitiative.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надзя Мурад Басе Таха (курд.: نادیە موراد, араб. نادية مراد; нар. 1993) — іракская праваабаронца езідскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Яна марыла стаць педагогам, але не змагла скончыць універсітэт: яе пасёлак Коча ў 2014 годзе захапілі баевікі ІДІЛ. Разам з іншымі езідамі (субэтнас курдаў) трапіла ў лік тых, каго пераследвалі ісламісты. Большасць яе сям’і джыхадзісты забілі за адмову прыняць іслам. Надзя апынулася ў сексуальным рабстве, спрабавала няўдала бегчы, за што падвяргалася катаванням. Некалькі разоў перапрадавалася. Змагла збегчы толькі пасля трох месяцаў палону.
У 2016 годзе Надзе Мурад стала паслом па абароне годнасці людзей, якія перажылі гандаль, ад упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. Жыве ў Германіі.
Лаўрэат прэміі імя Сахарава (2016).
Зноскі
- ↑ а б Who is the Nobel Peace Prize 2018 winner Nadia Murad? Праверана 5 кастрычніка 2018.
- ↑ nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 18 студзеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Надзя Мурад у Вікіцытатніку | |
Надзя Мурад на Вікісховішчы |