Перайсці да зместу

Ніна Бадрыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Бадрыч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 ліпеня 1972(1972-07-04) (51 год)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, мадэль, студыйны музыкант
Пеўчы голас альт[d]
Жанры поп-музыка
ninabadric.com (сербахарв.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніна Бадрыч (харв.: Nina Badrić; нар. 4 ліпеня 1972, Заграб, Югаславія) — харвацкая спявачка[1], прадстаўніца Харватыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ніна пачала музычную кар’еру ў 1995 годзе; да гэтага яна працавала касірам у банку. З сярэдзіны 90-х гадоў імкліва стала папулярнай балканскай выканаўцай танцавальнай музыкі, умеючы спалучаць у сваім музычным стылі такія жанры як R’n’B, рок, поп і соўл. Альбомы спявачкі неаднаразова траплялі на верхнія радкі нацыянальных чартаў.

10 студзеня 2012 года была абраная, каб прадставіць сваю краіну на Еўрабачанні-2012[2]. Выступіла ў другім паўфінале і заняла там 12 месца, што не дазволіла ёй прайсці ў фінал. Раней спявачка тройчы прымала ўдзел на конкурсных нацыянальных адборах, але з меншым поспехам[3].

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ljubav i bol (1995)
  • Godine Nestvarne (1995)
  • Personality (1997)
  • Unique (1999)
  • Nina (2000)
  • Collection (2003)
  • Ljubav (2003)
  • 07 (2007)
  • NeBo (2011)

Зноскі

  1. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2009. Праверана 9 лютага 2010.
  2. Eurovision Song Contest — Dusseldorf 2011 | News — Nina Badric to represent Croatia in Baku! Архівавана 12 студзеня 2012 года.
  3. DORA — Biografije Архівавана 24 верасня 2015 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]