Партал:Тэхніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запрашаем на партал
«Тэхніка»
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Тэхніка (грэч. téchnē мастацтва, майстэрства) — сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства.

У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досвед, набытыя чалавецтвам у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць прыроду. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні тэхналагічных функцый, звязаных з фізічнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння энергіі; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.

правіць 

Абраны артыкул

ГАЗ-53
ГАЗ-53

ГАЗ-52/53 — сямейства савецкіх грузавых аўтамабіляў. Трэцяе пакаленне грузавых аўтамабіляў вытворчасці ГАЗ.

У мадэльны шэраг грузавых аўтамабіляў ГАЗ трэцяга пакалення ўваходзілі аўтамабілі ГАЗ-52 грузападымальнасцю 2,5 т, ГАЗ-53 грузападымальнасцю 3,0 (пазней 3,5, 4,0 і 4,5 т), і ГАЗ-66 грузападымальнасцю 2 т. Фармальна ў сямейства таксама ўваходзілі ГАЗ-56 і ГАЗ-62, але серыйна яны не выпускаліся. Самы масавы грузавік на тэрыторыі былога СССР: з 1965 па 1993 год вырабілі 3 336 286 аўтамабіляў ГАЗ-53А і ГАЗ-53-12, ГАЗ-52 — больш за 2 млн адзінак (далей…).

правіць 

Ці ведаеце вы, што…

правіць 

Абраная выява


Машыны на колішняй помпавай станцыі паблізу Бостана, ЗША.

правіць 

Катэгорыі

правіць 

Чым я магу дапамагчы