Парыж гарыць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парыж гарыцьM:
англ.: Paris Is Burning
Жанр дакументальны фільм, гомаэратызм у кіно[d] і transgender film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Працягласць 71 хв.
Бюджэт 500 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 1990 і 31 кастрычніка 1991[1]
IMDb ID 0100332
Афіцыйны сайт

«Парыж гарыць»[заўв 1] (англ.: Paris Is Burning) — амерыканскі дакументальны фільм 1990 года рэжысёра Джэні Лівінгстан. Зняты ў 1980-х гадах, ён паказвае вог/ бал-культуру (ball culture) Нью-Ёрка і ўключаныя ў яе лацінаамерыканскія, афраамерыканскія і ЛГБТ+ супольнасці.

Фільм даследуе «балі», у якіх удзельнікі, прытрымліваючыся канкрэтнай «катэгорыі» або тэмы, ладзілі аналагі модных паказаў. З-за непрымання грамадствам, лацінаамерыканская і афраамерыканская ЛГБТ+ супольнасць не магла паўнавартасна ўпісацца ў грамадства з-за чаго адна з самых папулярных «катэгорый» стала «realness», задача якой была паднесці сябе як чалавека пэўнага сацыяльнага статусу і полу, які яны малююць. Падчас балю, удзельнікі выконваюць варыятыўнасць версію танца вог, які базуецца на мадэльных позах і подыумнай хадзе. Адметныя асаблівасці: хуткая тэхніка руху рукамі, вычварная, манерная хада, падзення, кручэння, багатае колькасць пазіравання і эмацыйная гульня. Назва танца адсылае на аднайменны часопіс «Vogue», які сімвалізуе высокую моду, да якой удзельнікі культуры баляў не маглі наблізіцца з-за свайго сацыяльнага статусу. Канкурсантаў ацэньваюць па такіх крытэрах, як іх танцавальны талент, іх адзенне і «рэалістычнасць» іх ладу.

Балі сталі месцам, дзе трансгендэры і драг-каралевы маглі паказаць сябе, не баючыся асуджэння грамадства за іх гендарную ідэнтычнасць.

Большая частка фільма чаргуецца кадрамі баляў і інтэрв'ю з удзельнікамі сцэны, уключаючы Пеппер ЛаБейжа, Дорыян Коры, Энджы Экстраваганза і Вілі Ніндзя, якія распавядаюць як уладкована культура баляў. Многія з удзельнікаў, якія прэтэндуюць на прызы, з'яўляюцца прадстаўнікамі «дамоў», якія выступаюць у якасці сем'яў для людзей, чыя біялагічная сям'я не прыняла іх. Яны выступаюць у ролі сем'яў і сацыяльных груп, часцяком маючы пры сабе «маці» або «бацьку» дома, якія з'яўляюцца яго заснавальнікамі. Дома і ўдзельнікі сцэны, якія пастаянна выйграюць трафеі, у канчатковым выніку атрымліваюць «легендарны» статус.

У 1990 годзе Мадонна выпусціла песню «Vogue», якая наўпрост адсылае да аднайменнага танца, а ў відэакліпе на песню выкарыстоўваюцца элементы руху вога. Камерцыйны поспех песні перанёс «падпольную культуру» на шырокую грамадскасць, нягледзячы на тое што Малькальм Макларэн заняў першае месца ў чарце Billboard Dance Chart з песняй «Deep in Vogue» годам раней, менавіта Мадонна зрабіла танец папулярным. Да гэтага вог танцавалі выключна ў нелегальных гей-барах і клубах Нью-Ёрка.

У 2016 годзе фільм быў абраны Нацыянальным рэестрам фільмаў для захоўвання ў Бібліятэцы Кангрэса як «культурна, гістарычна і эстэтычна значны».

У 2018 годзе адбылася прэм'ера серыяла «Поза», дзеянні якога разгортваюцца ў Нью-Ёрку канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў, з'яўляецца першым забаўляльным шоў пра бал-культуру. Шоў паказвае некалькі сегментаў жыцця — культуру баляў[en], жыццё даўнтаўна, а таксама ўплыў СНІДу на ЛГБТ+ супольнасць таго часу.

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.


Памылка ў зносках: тэгі <ref> існуюць у групе з назвай "заўв", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="заўв"/>, або закрываючы тэг </ref> адсутнічае