Пасёлак імя Свярдлова
Пасёлак гарадскога тыпу
Пасёлак імя Свярдлова
|
Пасёлак імя Свярдлова (руск.: Посёлок и́мени Свердло́ва) — пасёлак гарадскога тыпу ва Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Свярдлоўскага гарадскога паселішча. Размешчаны на правым беразе Нявы, ніжэй Іванаўскіх парогаў, насупраць вусця ракі Іжора.
Мае агульную адміністрацыйную мяжу з Санкт-Пецярбургам па рацэ Няве. Пасёлак імя Свярдлова мяжуе з унутрыгарадскім муніцыпальным утварэннем Санкт-Пецярбурга Усць-Іжора і ўнутрыгарадскім муніцыпальным утварэннем Санкт-Пецярбурга Пантонны.
Праз пасёлак праходзіць аўтадарога 41К-078 (Санкт-Пецярбург — Усевалажск). За 27 км ад г. Усевалажск.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения в разрезе муниципальных образований Ленинградской области по состоянию на 1 января 2024 года (руск.). Праверана 6 мая 2024.