Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
- гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
- курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
- рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці[правіць | правіць зыходнік]
Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 5 000 і больш | |
— ад 2 000 да 4 999 | |
— 999 і менш |
Чырвоным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх змяншаецца.
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў[правіць | правіць зыходнік]
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Магілёўскай вобласці Беларусі было 9 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 6 гарадскіх пасёлкаў і 3 рабочыя пасёлкі[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
10 000 і больш | 1 | 11,11 % | 10 688 | 22,80 % |
ад 5 000 да 9 999 | 4 | 44,44 % | 28 138 | 60,01 % |
ад 2 000 да 4 999 | 2 | 22,22 % | 5 970 | 12,73 % |
ад 1 000 да 1 999 | 1 | 11,11 % | 1 319 | 2,81 % |
999 і менш | 1 | 11,11 % | 771 | 1,64 % |
Сума | 9 | 100,00 % | 46 886 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 года заставалася 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 6 гарадскіх пасёлкаў і 2 рабочыя пасёлкі[3].
18 студзеня 2017 года перайшлі з катэгорыі гарадскіх пасёлкаў да гарадоў раённага падпарадкавання Бялынічы і Круглае[4].
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці[правіць | правіць зыходнік]
Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[5][6].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацінкай | Статус | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) | Змена (2017 да 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Глуск | Hlusk | гарадскі пасёлак | Глускі | 7 402 | 7 152 | −3,38 % | |
2 | Хоцімск | Chocimsk | гарадскі пасёлак | Хоцімскі | 7 084 | 6 300 | −11,07 % | |
3 | Краснаполле | Krasnapollie | гарадскі пасёлак | Краснапольскі | 6 123 | 5 749 | −6,11 % | |
4 | Дрыбін | Drybin | гарадскі пасёлак | Дрыбінскі | 3 298 | 2 974 | −9,82 % | |
5 | Ялізава | Jalizava | рабочы пасёлак | Асіповіцкі | 2 672 | 2 484 | −7,04 % | |
6 | Татарка | Tatarka | рабочы пасёлак | Асіповіцкі | 771 | 705 | −8,56 % | |
− | Бялынічы | Bialyničy | гарадскі пасёлак (з 2017 горад) | Бялыніцкі | 10 688 | 10 035 | −6,11 % | |
− | Глуша | Hluša | рабочы пасёлак (да 2012) | Бабруйскі | 1 319 | |||
− | Круглае | Kruhlaje | гарадскі пасёлак (з 2017 горад) | Круглянскі | 7 529 | 7 617 | +1,17 % |
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Могилёвская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)