Паўночная брама Брэсцкай крэпасці
Славутасць | |
Паўночная брама | |
---|---|
![]() | |
52°05′23″ пн. ш. 23°39′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Будаўніцтва | 1834—1837 гады |
Стан | Добры |
![]() |
Паўночная брама — брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82-%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA._%D0%A0%D0%94%D0%92%D0%93%D0%90.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82-%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA._%D0%A0%D0%94%D0%92%D0%93%D0%90.jpg)
Аляксандраўская брама (праезд) была пабудавана ў 1834—1837 гадах у паўночнай частцы Кобрынскага ўмацавання, звязваючы крэпасць з горадам, а таксама з дарагой, што вяла ў Беласток.
На вонкавай сцяне брамы размешчаны байніцы з кожнага боку ад праезду, першапачаткова іх было па тры, але ў пасляваенны час дзве байніцы былі закладзены па невядомай прычыне. Абапал праезду знаходзяцца дзве казематаваныя галерэі (кардэгардыі), якія злучаюць унутраную частку крапасной агароджы з ровам курціны і капанірам другога фронту, які быў пабудаваны ў перыяд мадэрнізацыі крэпасці ў 1867 годзе.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/Biera%C5%9Bcie%2C_Pa%C5%ADno%C4%8Dnaja_brama._%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%281916%29.jpg/220px-Biera%C5%9Bcie%2C_Pa%C5%ADno%C4%8Dnaja_brama._%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%281916%29.jpg)
У 1873—1878 гадах з унутранага боку крапасной агароджы, што прылягала да брамы, была пабудавана казематаваная казарма на 12 казематаў. У ёй размяшчаліся жылыя казематы, якія ацяпляліся, 2 прыбіральні, 2 казематаваныя калідоры — сувязь з чыгуннымі лесвіцамі (не захаваліся) і 2 казематаванымі люкамі, для выхаду гарнізона на валганг і вядзення баявых дзеянняў. У гэтай казарме ў перыяд Расійскай Імперыі размяшчалася варта і гаўпвахта. Разліковая ўмяшчальнасць казармы — да 253 чалавек.
Першапачаткова брама называлася Аляксандраўскай, у гонар цэсарэвіча Аляксандра, сына расійскага імператара Мікалая I. У час кайзераўскай акупацыі — Паўночнай брамай. У перыяд міжваеннай Польшчы яе перайменавалі ў Брэсцкую. З 1939 года брама стала зноў называцца Паўночнай, па кірунку свету.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Паўночная брама Брэсцкай крэпасці на Вікісховішчы |
---|
- Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)