Перайсці да зместу

Перына дэль Вага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перына дэль Вага
італ.: Perino del Vaga
Род дзейнасці мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 3 ліпеня 1501 ці 1500[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1547
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перына дэль Вага (іт. Perino del Vaga, уласнае імя П’еро Буанакорсі, 1501, Фларэнцыя — 19 кастрычніка 1547, Рым) — італьянскі мастак-маньерыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Страціў маці ў двухмесячным узросце, выхоўваўся мачахай. Вучыўся ў Рыдольфа Гірландая. Каля 1517 г. прыехаў у Рым, рабіў дробныя працы, дапамагаючы Рафаэлю ў роспісах лоджый Ватыкана. Таксама пісаў па малюнках Рафаэля выявы планет у апартаментах Борджа. Фактычна Перына стаў другім, пасля Джуліа Рамана, памочнікам Рафаэля. Самастойна распісаў палац Бальдасіні, напісаў выяву Маці Божай тужлівай у царкве Санта-Стэфана дэль Кака.

Пасля смерці Рафаэля (1520) і эпідэміі чумы (1523) Пярына вярнуўся ў Фларэнцыю, зблізіўся з Роса Ф’ёрэнціна. У 1527 годзе запрошаны ў Геную. Распісваў там Палаца дэль Прынчыпе ў манеры, блізкай да прац Джуліо Рамана ў мантуанскім Палаца дэль Тэ. Зрабіў некалькі прац у Пізе.

У 1538 вярнуўся ў Рым. Пісаў у царкве Трыніта-дэі-Монці, у Замку Сант-Анджэла, Ватыкане, Сікстынскай капэле.

Пахаваны ў рымскім Пантэоне.

  1. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO0140_III Праверана 24 мая 2024.
  2. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=1885 Праверана 12 лютага 2023.