Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны
Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны | |
---|---|
Заснавана | 1938 |
Дырэктар | Святлана Міхайлаўна Валюшкіна |
Тып | установа адукацыі |
Адрас | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Камуністычная, 13. |
Сайт | psg-one.by |
Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны — установа адукацыі ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будынак школы быў пабудаваны ў 1938 годзе. Новай школе быў прысвоены № 12, а так як будынак быў пабудаваны ў часы сталінскай пяцігодкі, школу сталі называць «12-ай сталінскай».
У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў разбураны. Захавалася толькі левая сцяна будынка і 2 лесвіцы. Будынак школы быў цалкам адноўлены 19 жніўня 1946 года. Навучэнцы школы часова вучыліся ў невялікім 2-павярховым будынку на вуліцы Леніна. У горадзе на той момант было 6 школ, таму зноў адноўленай школе быў прысвоены № 7.
У 1962 годзе была зроблена прыбудова да старога будынка. У ёй размясціліся спартыўная зала, класы для працоўнага навучання. У школе з’явілася паравое ацяпленне, вадаправод, на школьнай тэрыторыі размясціўся маленькі сад.
У верасні 1966 года школа была рэарганізавана ў сярэднюю школу № 7 з выкладаннем шэрагу прадметаў на англійскай мове. Пачатковыя класы былі падзелены на тры групы і прыступілі да вывучэння англійскай мовы. Выпускалася радыёгазета на англійскай мове «The Voice of School». Пры школе існаваў свой вакальна-інструментальны ансамбль.
30 снежня 1983 года адкрыўся музей гісторыі школы.
1 верасня 1992 года рашэннем Полацкага гарвыканкама на базе СШ № 7 была адкрыта першая ў горадзе Полацкая нацыянальная гімназія.
У 2008 годзе гімназіі было прысвоена імя вялікага беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, і з таго часу яна носіць назву «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны»[1].
Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Дзмітрыевіч Ларуцін (1938—1941).
- Данііл Кузьміч Градоўкін (1946—1962).
- Аленай Андрэеўнай Каранзей (1962—1966).
- Павел Іванавіч Фядоценка (1966—1974).
- Тамара Пятроўна Гарэлікава (1992—1996).
- Галіна Маркаўна Козел (1996—2011).
- Ларыса Сяргееўна Уласевіч (2011—?).
- Святлана Міхайлаўна Валюшкіна.
Былыя назвы[правіць | правіць зыходнік]
- Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 (2005)
- Полацкая дзяржаўная гімназія (1999)
- Полацкая нацыянальная гімназія (1992)
- Сярэдняя школа № 7 (1966)
- 12-я сталінская школа (1938)
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі (1924—2015) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
- Аляксандр Міхайлавіч Гурэвіч — беларускі мастак.