Пол Боер
Пол Боер | |
---|---|
англ.: Paul D. Boyer | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2018[3][2][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1955) William C. Rose Award[d] (1989) Tolman Award[d] (1981) Glenn T. Seaborg Medal[d] (1998) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пол Дэлас Боер (англ.: Paul Delos Boyer; 31 ліпеня 1918, Прова, Юта — 2 чэрвеня 2018, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1997 за высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату[заўв 1].
Доктар філасофіі (1943). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970)[9] і амерыканскага філасофскага таварыства (1998)[10].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі ва Універсітэце Брыгама Янга, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па біяхіміі ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане. У 1946—63 гадах працаваў ва Універсітэце Мінесоты, дзе ўвёў кінэтычныя, ізатопныя і хімічныя метады даследавання да вывучэння механізму дзеяння ферментаў. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі і біяхіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (эмерыт з 1999 года). Тут ён даследаваў механізм сінтэзу АТФ, за што ў 1997 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Джонам Уокерам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1968).
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[11][12][13].
Рэдактар 18-томнага курсу «Ферменты» (1971—90). Аўтар больш за 300 прац, пераважна аб ферментах.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Pfizer Award in Enzyme Chemistry (1955)
- Стыпендыя Гугенхайма (1955)[14]
- Мемарыяльныя лекцыі Вейцмана (1984)
- William C. Rose Award (1989)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1997)
Ганаровы доктар Стакгольмскага ўніверсітэта (1974), Універсітэта Мінесоты (1996) і Універсітэта Вісконсіна (1998).
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Ён падзяліў яе з англійскім хімікам Джонам Уокерам.
Зноскі
- ↑ Paul D. Boyer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Paul D. Boyer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Paul D. Boyer – Facts
- ↑ ASBMB Past Presidents 1969 – Paul D. Boyer — American Society for Biochemistry and Molecular Biology.
- ↑ Boyer, Paul D. — Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/57485.html
- ↑ Paul D. Boyer (англ.)
- ↑ APS Member History
- ↑ 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
- ↑ Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
- ↑ Список нобелевских лауреатов подписавших письмо
- ↑ Paul D. Boyer (англ.). John Simon Guggenheim Foundation. gf.org. Праверана 9 верасня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аўтабіяграфія Пола Боера на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- McFadden, Robert D. (2018-06-07). "Paul D. Boyer, 99, Dies; Nobel Winner Decoded Enzyme That Powers Life". The New York Times(англ.). Праверана 2019-04-07.
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Юце
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выкладчыкі Мінесоцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Ганаровыя дактары
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Біяхімікі ЗША