Прывакзальная плошча (Магілёў)
Прывакзальная плошча Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
![]() |
Прывакзальная плошча — плошча ў Магілёве, размешчана перад галоўным фасадам чыгуначнага вакзала. Важны транспартны цэнтр горада.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/Mahilo%C5%AD%2C_Pryvakzalnaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281913%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_Pryvakzalnaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281913%29.jpg)
Фарміраванне плошчы пачалося ў сувязі з пракладкай чыгункі Пецярбург — Адэса і будаўніцтвам у 1902 годзе будынка чыгуначнага вакзала. Плошча прамавугольная ў плане (80х55 м). Сувязь з цэнтрам горада ажыццяўляецца па Першамайскай вуліцы. У 1966 годзе пабудаваны будынак білетных кас, у 1985 — багажнае аддзяленне (арх. В. Кільчыцкі) На плошчу выходзіць 3-павярховы жылы дом, з прадуктовым магазінам, з процілеглага боку плошчы прылягае сквер.
На будынку білетных кас у 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў падпольных груп, якія дзейнічалі на чыгуначным вузле горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Привокзальная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прывакзальная плошча (Магілёў)