Прэвентыўная вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэвентыўная вайна (фр.: préventif, ад лац.: praevenio — апярэджваю, папярэджваю) — вайна, якую пачынаюць лічачы, што будучы канфлікт непазбежны, і асноўная мэта якой — апярэдзіць агрэсіўныя дзеянні з боку праціўніка.

Прэвентыўную вайну пачынаюць, каб не даць праціўніку змяніць баланс сіл на сваю карысць. З-за пагрозы спекуляцый прэвентыўнымі войнамі міжнароднае права лічыць гэтыя войны актамі агрэсіі. Часта цяжка зразумець, з'яўляецца вайна агрэсіяй ці прэвентыўнымі дзеяннямі.

Прыклады прэвентыўных войн[правіць | правіць зыходнік]

У 1756 годзе Фрыдрых Вялікі распачаў Сямігадовую вайну, як прэвентыўную, з прычыны атрыманых ім звестак аб фарміраванні вялікай кааліцыі.[1]

Аўстрыйская імперыя вяла такую папераджальную вайну супраць П'емонта ў 1859 годзе, каб перашкодзіць аб'яднанню Італіі, і у 1914 годзе супраць Сербіі, каб пераадолець сілу вялікасербскага руху, які развальваў Аўстра-Венгрыю.[1]

Версія аб прэвентыўнасці нападу кожны раз уваходзіла ў афіцыйныя тлумачэнні рэйха. У 1939-1940 гады фашысцкая прапаганда сцвярджаў, што на вайну Трэці рэйх справакавалі англічане з іх «Палітыкай асяроддзя». Вінавацілі і Ф. Рузвельта за прыхільнасць ідэалогіі «крыжовага паходу» супраць нацыянал-сацыялізму. Напад 22 чэрвеня 1941 года на Савецкі Саюз германскія ўлады гэтак жа аб'яўлялі прэвентыўнай мерай, падставай для якой, нібы, паслужыла канцэнтрацыя савецкіх войскаў на мяжы. Падчас Нюрнбергскага працэсу гэту версію працягваў адстойваць, у прыватнасці, Рыбентроп. Аднак праўдзівасць падобных заяў была юрыдычна адпрэчана сусветнай супольнасцю як зусім няслушнае ўжо на Нюрнбергскім працэсе.[2]

Напачатку 90-х гадоў тэзіс аб прэвентыўнай вайне Германіі супраць СССР атрымаў распаўсюджванне сярод шэрагу расійскіх гісторыкаў і публіцыстаў. Пры гэтым вайна супраць Гітлера, якая планавалася Сталінам, паводле меркаваннях гэтых аўтараў, таксама з'яўлялася б прэвентыўнай. Гэты тэзіс ставіцца пад сумненне ці адпрэчваецца шматлікімі гісторыкамі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Свечин А. А. Стратегия. — М.-Л.: Государственное военное издательство, 1926 год — 400 с. — Тираж 5000 экз
  2. Советско-германский пакт о ненападении и его последствия Архівавана 25 мая 2012.Журнал Мир и Политика №08(59)Август 2011 Куманев Г.А.