Прэзідэнцкія выбары ў Францыі (2022)
Выбары Прэзідэнта Францыі 2022 (фр.: Élection présidentielle française de 2022) — чарговыя выбары Прэзідэнта Францыі, першы тур якіх адбыўся 10 красавіка, а другі 24 красавіка 2022 года. Перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эманюэль Макрон.
Кандыдаты[правіць | правіць зыходнік]
- Наталі Арто
- Фаб’ен Русэль
- Эманюэль Макрон, партыя Наперад, Рэспубліка!
- Жан Ласаль
- Марын Ле Пен
- Эрык Зэмур, партыя Рэканкіста (лідар і стваральнік партыі)
- Жан-Люк Меланшон
- Эн Ідальга
- Янік Жадо, партыя Еўропа Экалогія Зялёныя
- Валеры Пекрэс
- Філіп Путу
- Нікаля Дзюпон-Эньян
Сацыялагічныя апытанні[правіць | правіць зыходнік]
За дзень да выбараў маем наступны рэйтынг кандыдатаў:
- Макрон — 26 %
- Ле Пен — 23 %
- Меланшон — 17 %
- Зэмур — 9 %
- Пекрэс — 8 %
Па даных папярэдняга апытання, у верагодным другім туры Макрон можа набраць 53 %, а Марын Ле Пен — 47 %[1].
Першы тур[правіць | правіць зыходнік]
Вынікі[правіць | правіць зыходнік]
У першым туры найбольшую колькасць галасоў атрымалі дзеючы Прэзідэнт Эманюэль Макрон і Марын Ле Пен, якія выйшлі ў другі тур. Трэцяе месца мае Жан-Люк Меланшон.
Экзіт-полы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле дадзеных першых экзітполаў, Макрон набраў 28,1 % галасоў у першым туры галасавання, а ягоная суперніца Ле Пэн — 23,3 %. На трэцім месцы — кандыдат ад левых Жан-Люк Меланшон з 20,1 %[2].
Другі тур[правіць | правіць зыходнік]
Другі тур адбыўся 24 красавіка. Эманюэль Макрон набраў 58,5 % галасоў, Марын Ле Пен — 41,5 %.