Пярну
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Пя́рну (эст.: Pärnu) — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтра павета Пярну. Насельніцтва 44 024 жыхароў (2009).
Пярну з’яўляецца галоўным партом Эстоніі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ і Саўзе, на шляху з Рыгі ў Талін.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад быў заснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага ордэна. У 1562 захоплены шведамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты нямецкімі рыцарамі, у 1575 захоплены рускімі.Вызвалены мясцовай шляхтай і войскамі ВКЛ і з 1582 частка Інфлянтаў над кандамініўмам ВКЛ і Польскай Кароны. у 1600 захоплены шведамі. у 1609 вызвалены войскамі ВКЛ пад кіраўніцтвам Я.К.Хадкевіча. Стараства патрапіла ў рукі Л. Сапегі, які паспеў перапрадаць яго Янушу Кішцы перад тым як горад апанавалі шведы.. З 1598 г. Пернаўскі ваявода і кашталян ўваходзілі ў сент Рэчы Папалітай. 3 1607 немцы канчаткова пачалі дапускацца да пасадаў у правінцыі.
Ваяводы
- 1599–1602 Мацей Дэмбінскі, перад тым прэзідэнт парнаўскі
- 1617–1620 Тэадор Дэнхоф
- 1620–1627 Іяхім Тарноўскі (ен і пазней тытулярна)
- 1628–1633 Петр Трызна
- 1633–1640 Канстанцін Палубінскі
- 1640–1642 Эрнэст Магнус Дэнхоф
- 1642–1645 Ян Завадскі
- 1645–1646 Юры Літавор Храптовіч
- 1646–1659 Генрык Дэнхаф
- 1660–1661 Stanisław Karol Koniecpolski
кашталяны[правіць | правіць зыходнік]
- 1600–1619 Пётр Стаброўскі
- 1631–1634 Гедэон Дунін Раецкі
- 1634–1640 Эрнэскт Магнус Дэнхоф
- 1640–1649 Мікалай Асалінскі
- 1648–1650 Tомаш Касакоўскі
- 1652–1655 Петр Макавецкі
- 1655–1656 Уладзістаў Ляшчынскі
Да 1617 года Пярну неаднойчы пераходзіў ад адных захопнікаў да другіх, пакуль не стаў амаль на сто гадоў шведскім. З 1699 да 1710 года ў Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўніверсітэт. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе горад быў зноў захоплены рускімі і заставаўся ў складзе Расіі аж да абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Клімат Пярну характарызуецца мяккай зімой і дажджлівым, халаднаватым летам. Адносная вільготнасць паветра — 81 % (ад 71 % у маі да 88 % у лістападзе—снежні).[1]
Клімат Пярну (1971—2000 гг.) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 7,7 | 8,3 | 13,8 | 26,2 | 30,5 | 32,6 | 31,6 | 31,0 | 28,0 | 22,4 | 12,0 | 7,9 | 32,6 |
Сярэдні максімум, °C | −1,5 | −1,7 | 2,0 | 8,4 | 15,9 | 19,9 | 21,7 | 20,5 | 15,1 | 9,4 | 3,5 | 0,0 | 9,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −3,9 | −4,7 | −1,2 | 4,1 | 11,1 | 15,4 | 17,5 | 16,5 | 11,5 | 6,6 | 1,5 | −2,1 | 6,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −6,4 | −7,3 | −4 | 0,9 | 6,6 | 11,2 | 13,6 | 12,9 | 8,3 | 4,1 | −0,6 | −4,5 | 2,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −32,7 | −30,6 | −23,9 | −10,7 | −3,5 | 1,6 | 5,7 | 4,2 | −3,1 | −10,3 | −18 | −34,5 | −34,5 |
Норма ападкаў, мм | 53,3 | 38,6 | 40,8 | 39,5 | 37,2 | 62,4 | 78,1 | 72,3 | 69 | 77,5 | 74,9 | 67,7 | 711,3 |
Крыніца: «EMHI» |
Культура[правіць | правіць зыходнік]
- «Эндла»
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Вааса, Фінляндыя
Елгава, Латвія
Юрмала, Латвія
Шаўляй, Літва
Паланга, Літва
Оскархамн, Швецыя
Сочы, Расія
Вялікі Ноўгарад, Расія
Драмэн, Нарвегія
Портсмут, ЗША
Оўшэн-Сіці, ЗША
Ялта, Украіна
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Андрус Веэрпалу — эстонскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён.
- Андрус Каласту (нар. 1967) — кампазітар і дырыжор.
- Эрыка Салумяэ — эстонская велагоншчыца
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярну