Перайсці да зместу

Размовы:Айртан Сена

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арфаграфія[правіць зыходнік]

Чаму "Помнік Айртану Сену"? --Artificial123 (размовы) 17:20, 13 ліпеня 2014 (FET)

Помнік бацьку, Янку Купалу, Айртану Сену. Мужчынскі род, канчатак "а". Месны і давальны склоны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:28, 14 ліпеня 2014 (FET)

Заўвагі па крыніцах[правіць зыходнік]

  • Зноскі
[3.0] [3.1] — тэкст па спасылцы быў з часопіса "АвтоМотоСпорт" №4 1994. Зноску замяніў. Сам нумар пакуль не знайшоў.
[10.0] [10.1] — спасылка не працуе.
[18] — не працуе.
[19] трэба пашукаць больш адэкватную крыніцу. Гэтая не АК.
[23] — не працуе.
[30] — не працуе.
Для тых што не працуюць пашукаю замену.
  • Спасылкі
Сайты "Расійскі сайт пра Айртана Сену" і "Айртану Сену прысвячаецца…" — "так сабе" у якасці АК (прыватныя аматарскія сайты, адзін — увогуле "дамен прадаецца"), але тэкст там пераважна ўзяты з часопісаў і кніг. Трэба "павыцягваць" са старонак карысную літаратуру, праставіць адкуль што ўзята, а гэтыя спасылкі потым прыбраць.
  • Абавязкова трэба дадаць інфармацыю пра афіцыйнае расследаванне і судовае разбіральніцтва. Напрыклад, можна паглядзець арт. "Мир без Сенны // Формула 1 : часопіс. — 1999. — № 5 (№10).". У электронным выглядзе ёсць тут.
Дарэчы, у тым жа нумары ёсць яшчэ адзін артыкул пра яго: "Айртон Сенна: годы… // Формула 1 : часопіс. — 1999. — № 5 (№10).". [1] І знайшоў яшчэ адзін артыкул — Айртон Сенна: лучшие годы // Формула 1 : часопіс. — 2004. — № 5 (№70).. тут. Што-нішто можна дадаць.

--Weintrauber (размовы) 23:02, 29 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 30 студзеня 2018 года).