Размовы:Сведкі Іеговы
- 2013: [1]
2013[правіць зыходнік]
На беларускай мове выданы наступныя выданні: Будут ли умершие жить снова? - [2]
Артыкул не зусім нейтральны[правіць зыходнік]
Як я бачу, артыкул пісаўся адным са сведак, таму яму крыху бракуе аб'ектыўнасці. Прашу аўтара адгукнуцца тут. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 17 красавіка 2014 (FET)
Я ўнясу некаторыя змены ў плане мовы (бо там ёсць нешта збелазаранае) нейтральнасці і дадам адзін актуальны раздзел. Спадзяюся гэта не будзе разглядацца як вандалізм тымі, хто ахоўвае артыкул. Андрэй Берастоўскі (размовы) 16:09, 5 красавіка 2017 (+03)
Праз кароткі час дадам яшчэ раздзел і спасылак, калі гэта не супярэчыць ахове ад вандалізму Андрэй Берастоўскі (размовы) 16:55, 5 красавіка 2017 (+03)
Ніякіх праблем. Праўце смела. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:19, 5 красавіка 2017 (+03)
Праблема ў тым, што сістэма не дала ўчора ўвесці некаторыя дадзеныя і спасылкі, я іх дашлю асноўнаму мадэратару Андрэй Берастоўскі (размовы) 14:21, 6 красавіка 2017 (+03)
Падправіў у артыкуле шэраг палажэнняў, якія рабілі яго не нейтральным і перапрацаваў палажэнні дадзеныя ў машынным перакладзе. Хацелася б нагадаць усім магчымым удзельнікам пра неабходнасць афармляць спасылкі і трымацца нейтральнага стылю незалежна ад асабістага стаўлення да Сведкаў Іеговы. Андрэй Берастоўскі (размовы) 14:25, 5 верасня 2018 (MSK)
Хрысціянства ці парахрысціянства[правіць зыходнік]
Шаноўныя калегі, думаю вызначэнне той ці іншай дэнамінацыі як парахрысціянскай з'яўляецца адыходам ад прынцыпу нейтральнасці, бо ідэя вызначэння "хрысціянскасці" пэўнай канфесіі азначае заняцце боку іншых напрамкаў хрысціянства. Тэрмін "парахрысціянства" ў адчыненні да Сведкаў Іеговы пераважна выкарыстоўваць праваслаўныя і каталіцкія багасловы, але не сустракаў яго ў свецкіх рэлігіязнаўчых крыніцах. Акрамя таго, самі Сведкі Іеговы лічаць сябе хрысціянамі[3].
Магчыма варта разгледзіць у артыкуле розныя пункты гледжання: адны іх лічаць такімі, другія такімі, а трэція такімі, а самі яны сябе лічаць... і г.д. са спасылкамі на крыніцы. Бо весці тут дыскусіі наконт асабістых адносінаў вікіпедыстаў да той ці іншай групы было б неэфектыўным. Андрэй Берастоўскі (размовы) 17:15, 1 мая 2019 (MSK)