Перайсці да зместу

Размовы пра Вікіпедыю:Правілы правядзення выбараў адміністратараў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Удакладненне фармуліроўкі правіла падліку галасоў[правіць зыходнік]

  • Прапаную ўдакладніць : Кандыдат лічыцца абраным, калі за яго пададзена мінімум 5 галасоў...у 2010 годзе было растлумачана, што 5 галасоў менавіта "За", а не ўсяго па кандыдатуры. Трэба напісаць так, каб не было блытаніны. Напрыклад, так: Кандыдат лічыцца абраным, калі Сімвал голасу «за» За пададзена мінімум 5 галасоў... --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Згодны. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:56, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Арганізатары галасавання[правіць зыходнік]

Так. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Арганізатарамі, як і раней павінны быць адміністратары, акрамя самога кандыдата.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:39, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Дзяніс, але, паводле існуючых правілаў, намінаваць на адміністратара можа любы правамоцны выбаршчык — не абавязкова адміністратар.--Artsiom91 (размовы) 19:26, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91, я маю на ўвазе тое, што намінаваць можы любы, а арганізоўваць выбары павінна асоба з адміністратарскімі функцыямі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:46, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
То добра, я так і разумеў. Вось і сітуацыя: прапаноўвае кандыдата звычайны ўдзельнік, ён жа стварае тэму на старонцы "Запаты па адміністратара". І хто тады арганізатар? Хто павінен сачыць за ходам галасавання, падаваць запыт у Вікімедыя? Менавіта гэта я і хачу вызначыць. --Artsiom91 (размовы) 20:36, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
На маю думку. Прапаноўваць кандыдата можа звычайны ўдзельнік, падаючы запыт і ствараючы тэму на старонцы «Запаты па адміністратара». Стварэнне старонкі для галасавання, сачэнне за далейшым яго ходам, рэдагаванне, падвядзенне вынікаў, запыт у Вікімедыя і інш. функцыі выконваюць адміністратары.

Рэгулярнасць правядзення выбараў[правіць зыходнік]

Раз у год выбары, наконт неактыўнасці складаней. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Зрэшты, у правілах выбараў сказана, што яны праводзяцца па кожным кандыдаце асобна і без папярэдняга абмеркавання. Для зняцця — гэта варта прапісаць у правілах зняцця сцягу адміністратараў. Нейкіх цэнтралізаваных выбараў тады ўвогуле не будзе.--Artsiom91 (размовы) 18:42, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Адзін раз у 5 гадоў, я думаю гэтага дастаткова для перавыбрання кожнага з адміністратараў. Толькі 5 гадоў адлічваць ад моманту атрымання сцяга адміністратара.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:49, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Дзяніс, ці правільна я разумею, што Вы прапаноўваеце абіраць адміністратараў на 5 гадоў, а не назаўсёды, як фактычна робіцца зараз? А па заканчэнні 5 гадоў адміністратар павінен пераабірацца? --Artsiom91 (размовы) 20:33, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Так. Я Сімвал голасу «за» За пераабранне адміністратараў, але гэта не прынцыпова. Таксама падтрымліваю ідэю зняця сцяга за неактыўнасць. Але, што лічыць актыўнасцю? На маю думку, варта ўлічваць агульную актыўнасць. Напрыклад, калі адміністратар за паўгода ў сукупнасці стварыў менш за 50 артыкулаў і зрабіў менш за 100 правак. Выглядаць будзе так: менш 50+100 - кандыдат на зняцце сцяга адміністратара, калі шэраговы ўдзельнік пажадае выставіць яго кандыдатуру. Ну і трэба улічваць розныя парушэннні і г.д.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:56, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Парадак унясення змяненняў у правілы[правіць зыходнік]

Прагляджаць іх раз у 2 гады. Калі ўсё добра — пакінуць на 2 гады. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не маючы Арбітражнага камітэта, пры дапамозе агульнага галасавання. Толькі вось крытэрый ўдзелу ў ім павінен быць павялічаны для ўдзельнікаў (напр.: 500 правак і стаж паўгода ў прасторы агульнай Вікіпедыі). А часавы прынцып, для мяне досыць просты: праект новых змен → выбары.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:54, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Добра. Тады можна прапанаваць прапісаць у правілах, што змяненне можа адбывацца шляхам падачы запыту на адмысловую старонку Вікіпедыя:Адміністратары/Выбары/Прапановы правілаў (ці, уласна, сюды). Правілы галасавання можна збольшага ўзяць з правілаў выбараў адміністратараў. Толькі трэба вызначыцца з цэнзам выбаршчыкаў, а таксама з тэрмінамі правядзення галасавання (калі і хто прызначае тэрміны, найменшая колькасць дзён ад стварэння тэмы да пачатку галасавання); неабходнасцю папярэдняга абмеркавання, парадкам удакладнення прапановы.--Artsiom91 (размовы) 20:43, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Таксама можна прыняць гэтыя правілы першымі, і ўжо паводле іх праводзіць наступныя галасаванні.--Artsiom91 (размовы) 20:43, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Асабістыя кантакты адміністратараў[правіць зыходнік]

Папярэдні вынік[правіць зыходнік]

Прапанова не будзе выносіцца на галасаванне і зацвярджэнне праз адсутнасць падтрымкі з боку супольнасці.--Artsiom91 (размовы) 18:30, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Скасаванне абавязковых умоў да кандыдатаў[правіць зыходнік]

Папярэдні вынік[правіць зыходнік]

Прапанова не будзе выносіцца на галасаванне і зацвярджэнне праз адсутнасць падтрымкі з боку супольнасці.--Artsiom91 (размовы) 18:31, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Зняцце сцягу адміністратара[правіць зыходнік]

  • Трэба стварыць правілы, якія б рэгулявалі парадак зняцця сцягу адміністратара (зараз маецца толькі фраза "Для ўнясення кандыдата на зняцце згода кандыдата не патрабуецца."). --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Праект правілаў ніжэй. --Artsiom91 (размовы) 08:40, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Ніжэй прапаную праект правілаў зняцця сцягу адміністратара. Заклікаю ўдзельнікаў выказвацца наконт прапаноў, уносіць свае заўвагі і карэктуры, задаваць пытанні. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Праект правілаў зняцця сцягу адміністратара[правіць зыходнік]

  1. Працэдура зняцця праводзяцца без папярэдняга яе абмеркавання пры наяўнасці на адпаведнай старонцы праекту вылучанай згодна з Правіламі кандыдатуры.
  2. Зняцце праходзіць на старонцы Вікіпедыя:Адміністратары/Да пазбаўлення статусу. Кандыдатуры на пазбаўленне могуць уносіць толькі адміністратары. Згода намінаванага ўдзельніка непатрэбная.
  3. Любы адміністратар можа запрасіць пазбавіць яго правоў. У гэтым выпадку пазбаўленне адбываецца без дадатковага абмеркавання і галасавання, проста згодна з запросам.
  4. На пазбаўленне сцягу могуць выстаўляцца любыя адміністратары. Намінатар павінен прывесці прычыну выстаўлення.
  5. Пасля выстаўлення на пазбаўленне, намінаванаму адміністратару даецца тэрмін у 1 тыдзень, каб выказаць свае адносіны да намінацыі (падтрымаць і адмовіцца ад правоў, або выступіць супраць з аргументацыяй). У выпадку падтрымкі пазбаўлення, дадатковае галасаванне не праводзіцца, і па заканчэнні тыдня правы адміністратара могуць быць знятыя з удзельніка.
  6. У выпадку адсутнасці згоды намінаванага адміністратара, намінатарам прызначаецца галасаванне. Стварэнне раздзела для галасавання павінна адбыцца не меньш за 1 дзень да пачатка галасавання. Таксама намінатар мае права зняць кандыдатуру (напрыклад, калі адміністратар растлумачыў, што ён збіраецца выкарыстоўваць сцяг у будучыні і інш. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)).[адказаць]
  7. Правілы правядзення галасавання (удзельнікі, тэрміны і інш.) супадаюць з правіламі абрання. (1. У прынятых правілах, вядома, трэба будзе прапісаць гэта поўнасцю. 2. Выконваюцца таксама і правілы "Кандыдат не можа галасаваць па сваёй кандыдатуры і выконваць хоць-якія адміністратарскія функцыі ў дачыненні да старонкі галасавання", "Калі ў выніку галасавання кандыдат не абраны, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз тры месяцы" — у адпаведнай інтэрпрэтацыі. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK))[адказаць]
    Прапаную "пры адсутнасці парушэнняў, несумяшчальных са статусам адміна, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз год". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:47, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
    Замяніць "тры месяцы" на "адзін год" — падтрымліваю. Але трэба спачатку дакладна акрэсліць парушэнні, несумяшчальных са статусам адміна.--Artsiom91 (размовы) 11:34, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Заўвагі[правіць зыходнік]

Згодна з праектам, актыўнасць/неактыўнасць удзельнікаў ніяк непасрэдна не датычыцца сцяга — яе можна выкарыстоўваць толькі як аргумент у абмеркаваннях. Таксама ніякай працэдуры "пацверджання статусу" і "зняцця сцягу неактыўных удзельнікаў" не прадугледжваецца — усё вырашаецца ў індывідуальным парадку, гэтак жа як і пры абранні.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Наконт скасавання статусу за неактыўнасць, гэта рабіцца незалежна ад нас, на ўзроўні сцюардаў, правілы прыняты і пералікі "кандыдатаў" складзены. Можна, вядома, самім гэтым займацца. Праўду кажучы, не разумею чым шкодзяць сцягі ў неактыўных. --Максім Л. (размовы) 09:55, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Гэтыя правілы прапаноўваецца выкарыстоўваць не толькі для неактыўных адміністратараў, а для ўсіх (напрыклад, калі адміністратар страціў давер удзельнікаў). Калі ёсць правілы на ўзроўні сцюардаў, то дайце, калі ласка, спасылку — улічым гэтыя акалічнасці.--Artsiom91 (размовы) 10:20, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі не памыляюся, правілы сцюардаў дзейнічаюць, калі ў супольнасці правілаў няма. Іначай правілы супольнасці маюць большую сілу, чым правілы МетаВікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:49, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
За перманентныя войны правак, блакіроўкі трэба сцяг здымаць. --Artificial123 (размовы) 11:41, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Па-першае, п. 4: «...прычыну выстаўлення» — трэба ўдакладніць якія. п. 5 і 6: трэба ствараць раздзел выбараў за 1 тыдзень і там праводзіць абмеркаванне, а не ствараць раздзел за 1 дзень.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:14, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
п.4 — маюцца на ўвазе прычыны, па якіх адміністратар выстаўляецца да пазбаўлення статусу (ну не проста ж так яго статусу пазбаўляць — прычынамі могуць быць, напрыклад, неактыўнасць, парушэнне прынцыпаў вікіпедыі, злоўжыванне правамі, ці проста страта даверу з боку супольнасці — увогуле, што заўгодна). На мой погляд, гэта і так зразумела. Калі на Ваш погляд, зараз прапісана недастаткова, то, калі ласка, прапануйце свой варыянт.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
п.5-6. У прапанове я маю на ўвазе, што спачатку ствараецца раздзел пазбаўлення статусу. На працягу тыдня вядзецца абмеркаванне. І калі кансэнсусу знайсці не атрымоўваецца, то прызначаецца галасаванне (ствараецца адмысловы падраздзел галасавання). І галасаванне пачынаецца не раней за дзень ад стварэння падраздзела галасавання, каб пачатак галасавання не стаў нечаканасцю для ўдзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]