Родны край (1919)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Родны край»
Тып газета
Заснавальнік Тамаш Грыб
Рэдактар Тамаш Грыб
Галоўны рэдактар Тамаш Тамашавіч Грыб
Заснавана 1919
Спыненне публікацый 1919
Палітычная прыналежнасць Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Мова беларуская
Галоўны офіс
Часопіс «На чужыне». Тамаш Грыб (1895—1938) — беларускі грамадcка-палітычны і культурны дзеяч. Рыга, 1920 г.

«Родны край» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Гародні 22 чэрвеня10 ліпеня 1919 г. Рэдактар Тамаш Грыб. На шостым нумары газета забаронена, рэдактар арыштаваны[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыццё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасля чаго выданне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі[2]. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданні газеты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка[3].

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазіцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гродзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднання ўсе апазіцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Змяшчала інфармацыю пра культурна-асветнае жыццё на Гродзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» — Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую унію 1569 г. (пад псеўд. Беларус), карэспандэнцыі аб праследаванні беларускай школы і барацьбе за яе існаванне П. Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» — Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўлення акупацыйным уладам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Турук, с. 67
  2. Начальнік Віленскага Округу… // Беларуская думка : газета. — 1919, 26 ліпня. — № 55. — С. 4.
  3. Г. В. Кісялёў. Паўліна Мядзёлка(недаступная спасылка) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]