Рональд Марк Эванс
Рональд Марк Эванс (англ.: Ronald (Ron) Mark Evans; нар. 17 красавіка 1949, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі вучоны, спецыяліст па гармонах. Член Нацыянальнай акадэміі навук (1989) і Медыцынскай акадэміі (2003) ЗША, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (2007), доктар філасофіі (1974), прафесар і дырэктар лабараторыі экспрэсіі генаў Salk Institute for Biological Studies, даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза. Працы ў асноўным прысвечаны мікрабіялогіі і фізіялогіі. Лаўрэат найпрэстыжнейшых прэмій. Атрымаў вядомасць як даследчык экспрэсіі генаў і метабалізму.
Вырас у Лос-Анджэлесе. У Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе атрымаў ступені бакалаўра бактэрыялогіі (1970) і доктара філасофіі ў галіне мікрабіялогіі і імуналогіі (1974). З’яўляўся постдокам Ракфелераўскага ўніверсітэта. У 1978 годзе залічыўся ў Salk Institute for Biological Studies.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1997) і EMBO, фэла Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў рака (2014).
Член рэдкалегіі Cell. Яго індэкс Хірша > 100.
Зноскі
- ↑ https://iem.ucsd.edu/researchers/people/profiles/ronald-evans.html
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/4348.html
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты прэміі Харві
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дактары філасофіі
- Фізіёлагі ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства