Рудольф Дызель
Рудольф Дызель | |
---|---|
ням.: Rudolf Diesel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1858[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1913[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Louise Martha Diesel[d] |
Дзеці | Eugen Diesel[d] і Hedwig von Schmidt[d][6] |
Род дзейнасці | вынаходнік, прадпрымальнік, інжынер, эсперантыст |
Навуковая сфера | інжынер |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл фон Ліндэ |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Рудольф Хрысціян Карл Дызель (ням.: Rúdolf Chrístian Karl Diésel; 18 сакавіка 1858, Парыж — 29 верасня 1913, Ла-Манш), нямецкі інжынер і вынаходнік, стваральнік дызельнага рухавіка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1858 годзе ў сям'і нямецкіх эмігрантаў Тэадора і Эліс Дызеляў, у Парыжы, быў адным з трох дзяцей. Бацька — па прафесіі пераплётчык, пасля знаёмства са сваёй жонкай — дачкой вядомых гандляроў, арганізаваў уласную вытворчасць скургалантарэі.
У 1872 годзе Дызель вырашае стаць інжынерам і ў 1873 скончыў рэальнае вучылішча. У 1875 — Аўгсбургскую палітэхнічную школу — лепшым вучнем. Адукацыю ён працягвае ў Мюнхенскай вышэйшай політэхнічнай школе, якую ў 1880 годзе скончыў, сдаў выпускныя экзамены з лепшымі вынікамі з пачатку яе існавання, атрымаў ступень доктара і на паўгода адправіўся практыкавацца на машынабудаўнічую фабрыку братоў Зульцэр ў Швейцарыю.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1880 годзе вядомы інжынер прафесар Карл фон Ліндэ ўзяў Дызеля на працу ў парыжскае аддзяленне сваёй фірмы «Хладагенератары Ліндэ». Праца ў кампаніі Ліндэ працягвалася дзесяць гадоў, на працягу якой Дызель ўдасканаліў вынайдзены Ліндэ механічны халадзільнік. Паралельна, пры падтрымцы прафесара, ён праводзіў шматлікія вопыты па стварэнні эфектыўнага цеплавога рухавіка.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Lumbar_patent_dieselengine.jpg/220px-Lumbar_patent_dieselengine.jpg)
27 лютага 1892 года Дызель падае заяву на атрыманне патэнта на «новы рацыянальны цеплавы рухавік», які і атрымлівае ў імператарскім патэнтным бюро ў Берліне 23 лютага 1893 года пад назваю «Метад і апарат для пераўтварэння высокай тэмпературы ў работу» (зарэгістраваны 28 лютага 1892 года). Другі патэнт с мадыфікаваным цыклам Карно быў зарэгістраваны 29 лістапада 1893 года.
Праз некаторы час Рудольф пакідае кампанію Ліндзе і арганізоўвае ўласнае прадпрыемства. І на працягу наступных трох гадоў ён вырабляе некалькі асобнікаў, паступова ўдасканальваючы іх і выпраўляючы недахопы, якія ён ніяк не мог прадугледзець пры тэарэтычных даследаваннях.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Experimental_Diesel_Engine.jpg/220px-Experimental_Diesel_Engine.jpg)
З 1893 года распрацоўкі новага рухавіка вяліся на Аўгсбургскім машынабудаўнічым заводзе (з 1904 года M.A.N.) пры фінансавым удзеле кампаній Фрыдрыха Крупа і братоў Зульцэр (Sulzer Brothers Ltd). Першы функцыянуючы рухавік быў створаны Дызелем там жа ў 1897 годзе. Магутнасць рухавіка была 20 к.с. пры 172 абаротах у хвіліну, ККДз 26,2% пры вазе пяць тонаў. Гэта нашмат пераўзыходзіла існуючыя рухавікі Ота с ККДз 20% і судовыя паравыя турбіны з ККДз 12%, что вызвала неадкладную цікаўнасць прамысловасці.
1 студзеня 1898 заснаваны завод па вытворчасці дызельных рухавікоў. Восенню 1900 года ў Лондане дзеля гэтых мэтаў рэгіструецца кампанія. У сярэдзіне 1900-х гадоў Дызель асабіста пачаў эксперыментаваць з пабудовай кампактнага рухавіка, які можна было б усталяваць на аўтамабіль.
Вынаходнік стаў знакамітым, яго вітаў з'езд Таварыства нямецкіх інжынераў. У далейшым Рудольф Дызель прыклаў шмат сіл і энергіі да ўдасканаленні канструкцыі свайго вынаходніцтва. Дызель прадаў патенты ў Францыю, Вялікабрытанію і шэраг іншых краін, яго рухавік выпускалі па ўсім свеце, уключаючы ЗША і Расію.
Спачатку рухавікі Дызеля выкарыстоўвалі толькі ў якасці стацыянарных, прамысловых і суднавых. Першы карабель з дызельным рухавіком пабудаваны ў 1903 годзе. У 1908 пабудаваны першы дызельны рухавік малых памераў, першы грузавы аўтамабіль і першы лакаматыў на дызельным рухавіку. На аўтамабілях іх ўжылі ўжо пасля таямнічай смерці вынаходніка. У 1923 годзе пачаў выпускацца першы грузавы аўтамабіль з дызельным рухавіком, а ў 1936 — упершыню запушчаны ў серыю легкавы аўтамабіль на дызельным рухавіку (Mercedes-Benz 260D).
Смерць[правіць | правіць зыходнік]
Шматлікія патэнтныя працэсы падарвалі здароўе (лекаваўся ў псіхіятрычнай клініцы ў Нойвітцэльсбахе) Рудольфа Дызеля, акрамя таго, фінансавае становішча яго спраў было нездавальняючым — Дызель не быў добрым бізнесменам.
У пачатку восені 1913 Дызель атрымлівае запрашэнне ад англійскага Каралеўскага аўтамабільнага клуба правесці некалькі лекцый. 29 верасня 1913 года Рудольф Дызель адправіўся на пароме «Дрэздэн» з Антверпена у Лондан. Павячэраў ў рэстаране, ён адправіўся ў сваю каюту, папрасіўшы абслугоўваючы персанал абудзіць яго ранняй раніцай наступнага дня. Больш яго ніхто жывым не бачыў.
Праз некалькі тыдняў нямецкімі рыбакамі былі прад'яўлены для апазнання два пярсцёнкі, знятыя з цела добра апранутага мужчыны, якога знайшлі ў моры. Па марскім звычаі цела пакінулі ў вадзе. Сын Рудольфа Дызеля апазнаў пярсцёнкі, якія належалі яго бацьку. Дакладныя абставіны смерці так і не былі высветлены.
Зноскі
- ↑ Rudolf Christian Karl Diesel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rudolf Diesel // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118525476 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Дизель Рудольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Nuremberg Trials Project — 2016.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудольф Дызель
- www.automotivehistory.ru Рудольф Дызель — чалавек-рухавік (руск.) Архівавана 2 сакавіка 2013.
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1913 годзе
- Памерлі ў Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 29 верасня
- Вынаходнікі Германіі
- Постаці Германіі