Перайсці да зместу

Рутшуру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рутшуру
Краіна
Каардынаты
Рутшуру на карце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Рутшуру (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Рутшуру
Рутшуру (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Рутшуру

Рутшуру (фр.: Rutshuru) — горад у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у правінцыі Паўночнае Ківу. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.

Размешчаны паміж азёрамі Эдуард і Ківу, за 15 км ад мяжы з Угандай і за 30 км ад мяжы з Руандай, на вышыні 1203 м над узроўнем мора[1]. За 40 км на паўднёвы захад ад Рутшуру знаходзіцца вулкан Н’ямлагіра, лававыя патокі якога пры апошніх вывяржэннях падыходзілі да горада на адлегласць 7 км. На паўночным захадзе за 32 км знаходзіцца вулкан Май-я-Мота і гарачыя крыніцы, папулярны турыстычны аб’ект. На шахце на поўнач ад Рутшуру здабываецца пірахлор — руда на ніобій.

Да 1910 года ў каланіяльны перыяд належаў Руандзе. У сувязі з генацыдам у Руандзе выпрабаваў наплыў бежанцаў. У 2008 годзе тут разгарэліся баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі генерала Нкунда.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Rutshuru, Congo (Dem. Republic of The)-(Zaire) Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Праверана 26 студзеня 2014.