Рыжскі езуіцкі калегіум
Рыжскі езуіцкі калегіум | |
---|---|
Заснавана | 25 чэрвеня 1582 |
Закрыта | 1621 |
Тып | калегіум і езуіцкая школа[d] |
Рыжскі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова ў Рызе, якая існавала ў 1582—1621 гадах. Фундацыйны акт выдаў 25 чэрвеня 1582 года кароль Стафан Баторый. Калегіум быў уладкаваны ў былым кляштары цыстэрцыянак пры касцёле Св. Марыі Магдалены . 4-класная школа адчынена ў 1584 годзе. У 1587 годзе гарадскія ўлады выгналі езуітаў з Рыгі. Вернуты ў 1591 годзе. З 1598 года пры калегіуме існавала бурса, працавалі тэатр, бібліятэка. Дзейнасць калегіума спынілася пасля заняцця Рыгі шведамі ў 1621 годзе. Акрамя навучання езуіты займаліся пашырэннем каталіцтва, казалі пропаведзі на польскай, нямецкай, латышскай і літоўскай мовах.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Рыжскі езуіцкі калегіум на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»