Рэвалюцыя на граніце
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/%D0%A0%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%8E%D1%86%D1%96%D1%8F_%D0%BD%D0%B0_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%82%D1%96_-_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%82.jpg/220px-%D0%A0%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%8E%D1%86%D1%96%D1%8F_%D0%BD%D0%B0_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%82%D1%96_-_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%82.jpg)
Рэвалюцыя на граніце (або Студэнцкая рэвалюцыя на граніце) — кампанія шырокамаштабных акцый негвалтоўнага грамадзянскага непадпарадкавання ва УССР, загадзя арганізаваная ўкраінскай моладдзю, пераважна студэнтамі. Пратэсты працягваліся з 2 па 17 кастрычніка 1990 года. Стрыжнем пратэстных падзей была студэнцкая галадоўка на плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі (цяперашняя плошча Незалежнасці) ў Кіеве . Пратэсты завяршыліся падпісаннем пастановы Вярхоўнага Савета УССР, якая гарантавала выкананне патрабаванняў пратэстуючых.