Рэшыца
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Рэ́шыца[2] (рум.: Reşiţa, ням.: Reschitz, венг.: Resicabánya, сербск.: Решица, чэшск.: Rešice) — горад у заходняй Румыніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Караш-Северын. Буйны прамысловы цэнтр і транспартны вузел. Рэшыца разглядаецца як другі найбуйнейшы прамысловы цэнтр Румыніі.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Рэшыца з’яўляецца важным цэнтрам аўтамабілебудавання і вытворчасці сталі. У горадзе развіта цяжкае машынабудаванне (абсталяванне для электраэнергетыкі, нафтавай, металургічнай, металаапрацоўчай прамысловасці), хімічная, харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Грамадскі транспарт у горадзе прадстаўлены 2 трамвайнымі і 5 аўтобуснымі маршрутамі, кіраванымі кампаніяй Prescom.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэшыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 42. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).