Сабор Святых Пятра і Паўла (Брно)
Каталіцкі сабор | |
Сабор Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
Katedrála svatého Petra a Pavla | |
| |
49°11′27″ пн. ш. 16°36′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Месцазнаходжанне | Паўднёвамараўскі край, Брно, Petrov 9 |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Дыяцэзія Брно |
Благачынне | Q14971865? |
Тып будынка | Кафедральны сабор |
Архітэктурны стыль | Неаготыка, барока |
Архітэктар | Moric Grimm, Frantisek Benedikt Klicnik, A. Kirstein |
Дата заснавання | XI—XII стагоддзі |
Асноўныя даты | |
1905 — дабудаваны вежы |
|
Матэрыял | цэгла |
Сайт | (чэшск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Святых Пятра і Паўла (чэшск.: Katedrála svatého Petra a Pavla, скарочана — Petrov) — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў горадзе Брно, Чэхія. Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла з'яўляецца кафедральным саборам епархіі Брно. Храм з'яўляецца нацыянальным помнікам Чэхіі і адным з самых важных архітэктурных помнікаў Паўднёвай Маравіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў раманскім стылі ў 1296 г. 5 снежня 1777 Святым Прастолам была заснавана епархія Брно і царква святых апосталаў Пятра і Паўла стала кафедральным саборам епархіі. На мяжы XIX і XX стагоддзяў храм быў перабудаваны ў неагатычным стылі. Інтэр'ер храма з'яўляецца пераважна барочнага стылю. Дзве 84-метровыя вежы царквы былі збудаваныя ў 1904—1905 гг. па праекце архітэктара Аўгуста Кірстэйна.
Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bilek, Jiří, Brněnské kostely, Šlapanice : Vlastním nákladem, 2000. S. 9-18.
- Kuca, Karel, Brno: vývoj města, předměstí a připojených vesnic, Praha : Baset, 2000. ISBN 978-80-86223-11-7.
- Samek, Bohumil, Umělecké památky Moravy a Slezska 1. A-I, Praga, Academia, 1994. 651 s. ISBN 80-200-0474-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святых Пятра і Паўла (Брно)