Сальваторэ Тальёні
Appearance
Сальваторэ Тальёні | |
---|---|
італ.: Salvatore Taglioni | |
Дата нараджэння | 1789[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1868[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Adélaïde Taglioni Peraud[d][4] |
Дзеці | Ferdinando Taglioni[d] |
Прафесія | харэограф, артыст балета |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сальваторэ Тальёні (італ.: Salvatore Taglioni; 1789[5] ці 1790[6] — 1868) — італьянскі артыст балета, харэограф і балетмайстар. Брат Філіпа Тальёні, бацька Луізы Тальёні, якая выступала ў Парыжскай Оперы[6].
Нарадзіўся ў Італіі, у горадзе Палерма. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.-Ф. Кулона. Танцаваў у тэатрах Ліёна і Бардо. У 1812 годзе разам з французскім балетмайстрам Луі Анры заснаваў у Неапалі балетную школу. Быў першым танцоўшчыкам і балетмайстрам у неапальскім тэатры «Сан-Карла», дзе ў 1830-я гады паставіў уласную версію балета «Сільфіда». Рабіў пастаноўкі ў тэатрах Мілана і Турына.
Памёр Сальваторэ Тальёні ў 1868 годзе ў Неапалі[6].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Swartz A. Salvatore Taglioni // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Salvatore Taglioni // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ Romanticism: The Taglioni Family // 500 Years of Italian Dance, im Archiv der New York Public Library (NYPL) (англ.)
- ↑ а б в Балет 1981.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паппе В. М. Тальо́ни (Taglioni) Сальваторе // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 502. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 39—40. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)