Сандэрлендскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сандэрлендскі ўніверсітэт
англ.: University of Sunderland
Арыгінальная назва англ.: University of Sunderland
Заснаваны 1901
Год рэарганізацыі 1992
Размяшчэнне Сандэрленд, Англія
Сайт sunderland.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандэрлендскі ўніверсітэт (англ.: University of Sunderland) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сандэрленд.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Кампус[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мае два кампуса ў Сандэрлендзе, адзін у Ганконгу і адзін у Лондане.

Факультэты і напрамкі навучання[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт навук аб здароўі і дабрабыце: сястрынская справа, навукі аб здароўі, фармацыя, псіхалогія
  • Факультэт мастацтваў і крэатыўных індустрый: творчае і выканальніцкае мастацтва, дызайн, танец, драма, музыка, журналістыка, PR, кіно, СМІ, культуралогія, выяўленчае мастацтва, шкло, кераміка, фатаграфія, радыё, тэлебачанне, відэа, новыя медыя
  • Факультэт бізнесу, права і турызму: бухгалтарскі ўлік, бізнес, менеджмент, права, турызм
  • Факультэт адукацыі і грамадазнаўства: адукацыя, англійская мова, гісторыя, грамадскія навукі, камбінаваныя прадметы
  • Тэхналагічны факультэт: вылічальная тэхніка

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]