Сталіна Азімаўна Азаматава
Сталіна Азімаўна Азаматава | |
---|---|
Род дзейнасці | балерына, балетмайстар, актрыса, балетны педагог |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 2020 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Сталіна Азімаўна Азаматава (2 студзеня 1940, Сталінабад, Таджыкская ССР — 17 красавіка 2020, Душанбэ) — таджыкская артыстка балета і кіно. Балетмайстар. Заслужаная артыстка Таджыкскай ССР (1968). Народная артыстка Таджыкістана (2005).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выпускніца Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча ім. А. Я. Ваганавай (1958) (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай). Вучаніца педагогаў М. В. Баярчыкавай і Н. А. Жалязновай. Пасля заканчэння вучылішча з 1958 года выступала на сцэне Таджыкскага акадэмічнага тэатра оперы і балета ім. С. Айні — салістка, затым балетмайстар.
Выконвала вядучыя партыі ў розных балетах.
З 1963 года — выкладчык танца ў Душанбінскай харэаграфічнай школе. У 1977 годзе скончыла факультэт рэжысуры балета ГІТІСа (педагогі А. А. Лапауры і Л. М. Таланкіна).
Балетныя партыі[правіць | правіць зыходнік]
- Жызэль у аднайменным балеце Адана,
- Медора ў балеце «Карсар» Адольфа Адана, Леа Дэліба, Рыкарда Дрыга, Пуні;
- Генрыэта — «Вялікі вальс» на муз. І. Штраўса),
- Мерсэдэс «Дон Кіхот» Мінкуса,
- Джульета ў Рамэа і Джульета;
- Фані «Сцежкай грому» Кара Караева і інш.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1959 г. здымалася ў кіно. Сталіна Азаматава знялася ў больш як 20 кінакарцінах. У 32 гады сышла з кіно, цалкам прысвяціўшы сябе балету.
- 1959 — Лёс паэта
- 1959 — Насрэддзін у Хаджэнце, або зачараваны прынц — Зумрад
- 1959 — Калі квітнеюць ружы — Дыльбар
- 1959 — Лэйлі і Меджнун (фільм-балет) — эпізод
- 1960 — Аперацыя «Кобра» — Лютфі Саідава, вясковая настаўніца.
- 1961 — Зумрад — аграном Гульчын
- 1963 — Любіць — не любіць? — Зухра
- 1963 — Дванаццаць гадзін жыцця
- 1964 — Цяжкі шлях — Мубарак
- 1964—1002 ноч — Зарына
- 1965 — Самая паслухмяная — Аніса
- 1965 — 12 магіл Ходжы Насрэддзіна — Зарына Бурханава
- 1968 — Белы раяль — Лола, пляменніца Ю. Ю. Ахмедава
- 1970 — Дарогі бываюць розныя — Фарыда
- 1972 — Усходняе паданне