Перайсці да зместу

Сусветная выстаўка (1867)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветная выстаўка
фр.: Exposition universelle de 1867
Дата заснавання / стварэння 1 красавіка 1867
Выява
Архівы захоўваюцца ў University of Maryland Libraries[d][1][2]
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Дата пачатку 1 красавіка 1867
Дата заканчэння 3 лістапада 1867
Кошт 11 738 024 F
Прысутнічала 9 238 967
Плошча
  • 687 000 м²[3]
Афіцыйны сайт bie-paris.org/sit… (англ.)
Ухвалена Bureau of International Expositions[d][4]
Сусветная выстаўка (1867) (Францыя)
Сусветная выстаўка (1867)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сусветная выстаўка на палатне Эдуара Манэ

Сусветную выстаўку (Exposition Universelle), якая праходзіла з красавіка па лістапад 1867 года ў Парыжы на Марсавым полі, наведала каля 9 мільёнаў чалавек, у тым ліку расійскі самадзержац Аляксандр II.

На выстаўцы было прадстаўлена мноства тэхнічных навінак, якія сведчылі не толькі пра новае ўжыванне электрычнасці — тэлеграфны апарат Х’юга, электрычныя фары, падводны кабель; таксама былі прадэманстраваны гідраўлічны ліфт, шарыкападшыпнікі, механічная цестамешалка і больш дасканалыя земляробчыя прылады.

Пачынаючы з гэтай выстаўкі свае экспазіцыі краіны-ўдзельніцы сталі размяшчаць у адмыслова пабудаваных імі нацыянальных павільёнах: на гэтай выстаўцы наведвальнік змог убачыць цірольскую вёску, рускую хату, егіпецкі караван-сарай, усходні мінарэт, турэцкія лазні, кітайскі тэатр, англійскі катэдж, амерыканскае ранча, галандскую ферму, японскі кіёск і рэканструкцыю рымскіх катакомбаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]